Андрэй Аляксандравіч Ганчук

Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 20 сакавіка 1979, Бялынічы Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Аляксандравіч Ганчук
Нараджэнне 20 сакавіка 1979(1979-03-20) (45 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам, дырэктарам базавай і сярэдняй школ, начальнікам аддзела па справах моладзі, намеснікам начальніка і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму, намеснікам старшыні Бялыніцкага райвыканкама, старшынёй Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.

Выбіраўся дэпутатам Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 і 28 скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Зноскі