Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка

Андрэ́й Алякса́ндравіч Еўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958 года ў Шверыне) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў (з 2020).

Андрэй Еўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Мікалай Барысевіч
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
30 кастрычніка 2006 — 4 лютага 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы
24 кастрычніка 1999 — 20 ліпеня 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Міхаіл Марыніч
Пераемнік Алена Купчына
Нараджэнне 11 сакавіка 1958(1958-03-11) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Пашаны

Біяграфія правіць

У 1982—1985 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. 24 кастрычніка 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 года.

30 кастрычніка 2006 года прызначаны быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [1]. 4 лютага 2011 года адстаўлены з гэтай пасады[2] і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве[3].

13 чэрвеня 2015 года быў прызначаны Першым намеснікам міністра замежных спраў[4].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў[5]

Узнагароды правіць

Сям’я правіць

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. № 1433 «Аб назначэннi i вызваленнi некаторых службовых асоб» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 136 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 54 «О назначении А. А. Евдоченко»(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 285 «Об А. А. Евдоченко» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 марта 2008 г. № 351 «Аб узнагароджаннi А. А. Еўдачэнкi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» Архівавана 31 мая 2012. (руск.)
  7. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“»

Спасылкі правіць