Андрэй Аляксандравіч Жданаў

Андрэй Аляксандравіч Жданаў (14(26).2.1896, Марыупаль — 31 жніўня 1948, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Андрэй Аляксандравіч Жданаў
руск.: Андрей Жданов
Род дзейнасці палітык, ваенны, аўтар
Дата нараджэння 14 (26) лютага 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1948(1948-08-31)[2][3][…] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aleksandr Zhdanov[d]
Маці Ekaterina Zhdanova[d]
Жонка Zinaida Zhdanova[d]
Дзеці Юрый Андрэевіч Жданаў[d]
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені ордэн Кутузава I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і інспектара народных вучылішч. Скончыў рэальнае вучылішча. У рэвалюцыйным руху з 1912 года. У 1916 годзе член Цвярскога камітэта РСДРП. У 1917 знаходзіўся ў арміі ў 139-м запасным палку ў г. Шадрынску, вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны ў палкавы камітэт, а затым старшыня першага Савета ў Шадрынску. З жніўня 1917 года старшыня Шадрынскага камітэта РСДРП(б). У 1918-20 на палітрабоце ў Чырвонай Арміі на Урале і ў Цверы; быў рэдактарам газеты «Цвярская праўда». З 1922 старшыня Цвярскога губвыканкама. У 1924-34 гадах сакратар Ніжагародскага губкама партыі, сакратар Горкаўскага крайкама ВКП(б). Пасля 17-га з’езда ВКП(б) (1934) сакратар ЦК ВКП(б) і адначасова (з снежня 1934) сакратар Ленінградскага абкама і гаркама партыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені-жніўні 1941 член Ваеннага савета Паўночна-Заходняга напрамку, у жніўні 1941 — жніўні 1944 член Ваеннага савета Ленінградскага фронту. Генерал-палкоўнік з 1944 года. З 1944 года працаваў у Маскве сакратаром ЦК ВКП(б), займаўся ідэалагічнымі пытаннямі. Быў дэлегатам 9, 12-18-га з’ездаў партыі.

Зноскі

  1. Жданов Андрей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Жданов Андрей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Andrey Aleksandrovich Zhdanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Жданов Андрей Александрович // Жданов Андрей Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.