Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў
Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў (27 лютага 1970, Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне радыёэлектронікі, матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2008), дацэнт (2005).
Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Рыгоравіч Коган і Валерый Іосіфавіч Альшанскі |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваенны інжынерна-касмічны інстытут імя А. Ф. Мажайскага, г. Санкт-Пецярбург (спецыяльнасць «Радыёэлектронныя сродкі», кваліфікацыя «Інжынер радыёэлектроннай тэхнікі», 1992), Маскоўскі дзяржаўны тэкстыльны ўніверсітэт імя А. М. Касыгіна (дактарантура, 2007).
Працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1993, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі, прафесар, з 2011 — кафедра аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, загадчык кафедры, з чэрвеня 2016 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: метады і сродкі ацэнкі і прагназавання паказчыкаў якасці вырабаў і матэрыялаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці.
Узнагароды
правіцьГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009), ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2015)[1][2].