Андрэй Аляксандравіч Патапенка

беларускі футбаліст

Андрэй Патапенка (нар. 9 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Футбол
Андрэй Патапенка
Поўнае імя Андрэй Аляксандравіч Патапенка
Нарадзіўся 9 лютага 2000(2000-02-09) (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 4 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 8 (0)
2021   Беларусь Слуцк 26 (1)
2022—2023 Беларусь Гомель 52 (3)
2024— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2022

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, а 11 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[3]. У складзе дзяржынскай каманды звычайна зрэдку выхадзіў на замену, і ў жніўні пакінуў клуб[4]. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].

У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[7]. У слуцкай камандзе стаў іграком асновы, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[8].

У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[9]. У студзені 2024 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[10] і падпісаў двухгадовае пагадненне з БАТЭ[11].

Міжнародная кар’ера

правіць

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль БАТЭ   26 2
2019 дубль БАТЭ   29 12
2020 (1) Д2 Арсенал   4 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   8 0
2021 Д1 Слуцк   26 1
2022 Д1 Гомель   25 1
2023 Д1 Гомель   27 2

Крыніцы

правіць
  1. https://www.transfermarkt.com/andrey-potapenko/profil/spieler/599087
  2. https://teams.by/potapenko-andrey-aleksandrovich/player-220636/
  3. "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
  4. Футбол. Андрей Потапенко покинул дзержинский "Арсенал" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
  5. БАТЭ отдал Ковеля, Потапенко и Бочерова в аренду "Смолевичам" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.
  6. 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
  7. Футбол. "Слуцк" арендовал двух футболистов БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.
  8. Аренда завершена. (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (1 снежня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  9. "Гомель" подписал защитника "Слуцка" (руск.). football.by (15 студзеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  10. Андрей Потапенко простился с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  11. Андрей Потапенко вернулся в БАТЭ (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.