Андрэй Аляксеевіч Раўкоў

Андрэ́й Аляксе́евіч Раўко́ў (нар. 25 чэрвеня 1967, в. Равякі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-лейтэнант (2015). Міністр абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2020 гадах. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2020).

Андрэй Аляксеевіч Раўкоў
Сцяг8-ы Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
20 студзеня 2020 — 3 верасня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Станіслаў Зась
Пераемнік Валерый Вакульчык
Сцяг8-ы Міністр абароны Беларусі Сцяг
27 лістапада 2014 — 20 студзеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Юрый Жадобін
Пераемнік Віктар Хрэнін
Нараджэнне 25 чэрвеня 1967(1967-06-25) (56 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, ваенны
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дыпламат
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
 Беларусь
Род войскаў Узброеныя Сілы СССР і мотастралковыя войскі[d]
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Міністэрствам абароны Беларусі
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1984 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1988 годзе з адзнакай і залатым медалём — Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе з адзнакай і залатым медалём — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе з адзнакай — ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1988 па 1997 гады прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.

З 1999 па 2003 гады ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і камандзіра базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.

З 2005 па 2012 гады займаў пасады камандзіра асобнай мабільнай брыгады, начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання.

З лістапада 2012 года па лістапад 2014 года — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].

У 2014 годзе па 26-й Лядзішчанскай акрузе быў абраны дэпутатам Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад горада Барысава.

20 студзеня 2020 года прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].

19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Азербайджане[5].

Міжнародныя санкцыі правіць

31 жніўня 2020 года Раўкоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[6]. 6 лістапада 2020 года Раўкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[7]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам, нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання дзяржаўнага апарату ў выніку прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[8].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9], а 11 снежня — і Швейцарыя[10]. Акрамя таго, 6 лістапада Раўкоў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[11] і Канады[12].

Воінскія званні правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  3. Раўкоў прызначаны дзяржсакратаром Рады бяспекі
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2020 года № 328 «Об А.А.Равкове»(недаступная спасылка). pravo.by (4 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 5 верасня 2020.
  5. Равков — новый посол Беларуси в Азербайджане
  6. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс. Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  7. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  8. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex  (польск.).
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  10. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі  (укр.) (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
  11. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Урад Вялікабрытаніі  (серб.). Праверана 8 верасня 2021.
  12. Belarus sanctions (англ.). Урад Канады  (польск.) (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  13. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2011 года № 62 «О присвоении А. А. Равкову воинского звания»
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 26 мая 2004 года № 253 «О присвоении воинских и специальных званий»

Спасылкі правіць