Андрэй Анатолевіч Гаеў

Андрэй Анатолевіч Гаеў (5 лютага 1977[1], Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2014—2020).

Андрэй Анатолевіч Гаеў
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
27 снежня 2014 — 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Георгій Кузняцоў
Пераемнік Дзмітрый Матусевіч
Нараджэнне 5 лютага 1977(1977-02-05) (47 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 лютага 1977 года ў Смаргоні.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2009 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

У 1998—2000 гадах — спецыяліст ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

У 2000—2001 гадах — кансультант аддзела прававога рэгулявання зямельных адносін і кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2002 гадах — кансультант-юрыст юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004 годзе — начальнік юрыдычнага ўпраўлення Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004—2006 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2006—2012 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2014 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года[3].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]

15 лістапада 2021 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных[6].

Зноскі

  1. Руководство Госкомимущества (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт камітэта па маёмасці. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. Гаеў Андрэй Анатольевіч. БЕЛТА (27 снежня 2014).(недаступная спасылка)
  3. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (27 снежня 2014).
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (17 снежня 2015).
  6. Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных