Андрэй Анатолевіч Кудзіненка
Андрэй Анатолевіч Кудзіне́нка (нар. 20 кастрычніка 1971, Брэст, Беларусь) — беларускі кінарэжысёр. Сын архітэктара Анатоля Кудзіненкі.
Андрэй Кудзіненка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр |
IMDb | ID 0473764 |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у 1998 годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка — адзін з апошніх вучняў легенды «Беларусьфільма» Віктара Турава. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У 2002 годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют «Битва пяти воинств» (бел.: «Бітва пяці ваярстваў»).
Зняў фільм «Акупацыя. Містэрыі» (2004). Істужку, якая апавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым «Акупацыю» паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Мінкультам. Кудзіненка паехаў у Расію, дзе паўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 рэжысёр атрымаў запрашэнне «Беларусьфільма», а на пачатку 2010 Мінкультуры вярнула фільм «Акупацыя. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 адбылася беларуская прэм’ера фільма.
На кінастудыі «Беларусьфільма» Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над «Масакрай», гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі[1]. Сюжэт «Масакры» (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навэле Праспера Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня («Локіс») ды на матывах старажытных беларускіх легенд.
Уладальнік прыза «За найлепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына, Расія), «За найлепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99 (Венгрыя).
У кастрычніку 2012 і 2014 г. выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча). З 2015 года куратар мультымедыйнага праекту «Хронотопь».
Зноскі
- ↑ http://news.tut.by/culture/202863.html Архівавана 29 кастрычніка 2010.
Літаратура правіць
- Кудзіненка: Я ня бачу сябе ў расейскім кіно // svaboda.org
- «ХРАНАТОПь» Беларуская. Андрэй Кудзіненка запрашае да сучаснай міфалогіі // novychas.by