Андрэй Анісімавіч Белы

Андрэй Анісімавіч Белы (17 чэрвеня 1922, в. Навінкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 17 чэрвеня 2011) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1], камандзір узвода сувязі 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, малодшы лейтэнант[2].

Андрэй Анісімавіч Белы
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1922(1922-06-17)
Месца нараджэння в. Навінкі,
Калінкавіцкі раён,
Гомельская вобласць
Дата смерці 17 чэрвеня 2011(2011-06-17) (89 гадоў)
Месца смерці Маскоўская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Гады службы 19411967
Званне малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
У адстаўцы падпалкоўнік

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Навінкі цяпер у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у сям'і селяніна. Беларус.

Адукацыя сярэдняя спецыяльная: скончыў курсы настаўнікаў пачатковых класаў. Працаваў настаўнікам.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі ў снежні 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1942 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным франтах[1]. Камандзір узвода сувязі 685 стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі малодшы лейтэнант Белы А. А., атрымаў задачу ў ноч на 16 кастрычніка 1943 года ўсталяваць і падтрымліваць сувязь з ротамі, якія захапілі плацдарм на беразе Дняпра ў раёне гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці. Разам з узводам паспяхова пераправіўся на самаробных плытах праз раку, выбіў праціўніка з траншэй, умела размеркаваў сілы і сродкі і забяспечыў бесперабойную сувязь камандзіра батальёна з плацдармамам, за што быў прадстаўлены да ўзнагароды Героя Савецкага Саюза[1].

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі. З 1967 года падпалкоўнік Белы А. А. — у запасе[1].

Жыў, і да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў, у горадзе Лобня Маскоўскай вобласці[3]. Памёр 17 чэрвеня 2011 г.

Узнагароды

правіць
  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм малодшаму лейтэнанту Беламу Андрэю Анісімавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[4]
  • ордэнам Леніна
  • Два ордэны Айчыннай вайны 1 ступені
  • Медалі.

Зноскі

  1. а б в г Белый Андрей Анисимович // Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. — Т. 5: Биографический справочник. — Минск: БелСЭ, 1982. — 738 с. — С. 52.
  2. на момант прысваення звання Героя
  3. Герои, живущие в Лобне (руск.)
  4. Мир наград — Белый Андрей Анисимович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Андрэй Анісімавіч Белы на сайце «Героі краіны»