Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Андрэй Архіпаў)

Андрэй Архіпаў (нар. 6 лютага 1995) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Андрэй Архіпаў
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў
Нарадзіўся 6 лютага 1995(1995-02-06) (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
0000—2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 89 (1)
2019 Польшча Вісьлане (Яськавіцы)
2019 Польшча Бахэнскі КС
2020 Беларусь Ліда 18 (0)
2021 Польшча Падлясе (Бяла Падляска)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 жніўня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў таксама за юнацкую каманду БАТЭ. У сезоне 2014 далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год замацаваўся ў аснове і разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, быў трывалым іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе сталічнай каманды, аднак з мая згубіў месца ў аснове. З верасня стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[1] і неўзабаве далучыўся да польскага клуба «Вісьлане». Пазней выступаў таксама за «Бахэнскі КС».

У лютым 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[2]. Пакінуў клуб у кастрычніку 2020 года і пераехаў у Польшчу[3], дзе ў пачатку 2021 года папоўніў склад клуба «Падлясе». Гуляў у гэтым клубе да канца сезона 2020/21.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д3 Прамень   3 0
2015 Д3 Прамень   20 1
2016 Д2 Прамень   25 0
2017 Д2 Прамень   29 0
2018 Д1 Прамень   12 0
2020 Д2 Ліда   18 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].

Зноскі