Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас
Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (11 красавіка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі (з 2020).
Андрэй Дапкюнас | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 20 ліпеня 2020 | ||
Папярэднік | Алена Купчына | |
| ||
з 20 ліпеня 2020 | ||
Папярэднік | Алена Купчына | |
| ||
з 20 ліпеня 2020 | ||
Папярэднік | Алена Купчына | |
| ||
2004 — люты 2011 | ||
13 снежня 2011 — 7 жніўня 2017 | ||
Папярэднік | Сяргей Лінг | |
Пераемнік | Валянцін Рыбакоў | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук | |
Прафесія | дыпламат | |
Дзейнасць | дыпламат | |
Нараджэнне | 11 красавіка 1963 (57 гадоў) | |
Бацька | Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас | |
Маці | Жанна Казіміраўна Дапкюнас | |
Жонка | Вольга Дапкюнас (Ліхач) |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці ўзначальвала музей Янкі Купалы (яна з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэту)[1].
У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1989—1990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2]. Кандыдат філасофскіх навук (1991).
На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (1992—1994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (1995—2004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.
З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[3][4]. 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-Ёрку[5].
У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)[6]. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)[7]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[8].
7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН[9] і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў[10].
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ)[11].
ЛітаратураПравіць
- Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня, 2007. — С.63.
Зноскі
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Вытрымкі з аўтарэферату дысертацыі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года «Аб прызначэнні А. В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Дапкюнаса»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А. В. Дапкюнаса» (1/13149)
- ↑ Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчага савета ЮНІСЕФ
- ↑ Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС
- ↑ Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, 29 верасня 2008 года
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 278 «О А. В. Дапкюнасе» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб ». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
- ↑ копія = Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 «Об А. В. Дапкюнасе» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).