Андрэй Васілевіч Дынько

беларускі журналіст

Андрэ́й Васі́левіч Дынько́ (нар. 13 студзеня 1974, Брэст) — галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя», рэдактар выдання «Наша Ніва». Палітычны зняволены.

Андрэй Васілевіч Дынько
Род дзейнасці перакладчык, журналіст
Дата нараджэння 17 студзеня 1974(1974-01-17) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Брэсце. Пачынаў творчую дзейнасць як перакладчык, публіцыст. Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай, французскай, украінскай моў.

Выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў 1997—2000 гадах. Сурэдактар часопіса «Arche» ад 1998 года.

З 1999 года рэдактар газеты «Наша Ніва», у 2000 годзе змяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газеты. Займаў пасаду галоўнага рэдактара да 2006 года. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, у 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзідэнтам. Выйшаў з ПЭН-цэнтра ў 2019 года[1].

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў[2][3], першапачаткова быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, быў прызнаны палітычным зняволеным[4][5]. Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[6]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў[6]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых металічных ложках[7]. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы[8].

УзнагародыПравіць

У 2003 годзе Вацлаў Гавел перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэшская прэмія).

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].

Сям’яПравіць

Жанаты з Наталляй Дынько, мае сына Якуба і дачку Усцінню.

Зноскі

  1. Я выйшаў з ПЭНа ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца //nashaniva.by 24 кастрычніка 2019
  2. Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  3. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (руск.) . ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  4. Коваль, Илья В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (руск.) . Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  5. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. 6,0 6,1 Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня. spring96.org (19 ліпеня 2021). Праверана 19 ліпеня 2021.
  7. Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома. novychas.by (19 ліпеня 2021). Праверана 19 ліпеня 2021.
  8. Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна». Праверана 27 ліпеня 2021.
  9. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Андрэй Дынько