Андрэй Генадзевіч Скурко

беларускі журналіст

Андрэ́й Гена́дзевіч Скурко́ (нар. 12 сакавіка 1978, Крывічы Мядзельскі раён) — журналіст, рэдактар газеты «Наша Ніва».

Андрэй Генадзевіч Скурко
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 12 сакавіка 1978(1978-03-12) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Аўтар «Нашай Нівы» з 1998 года, з 2000 года намеснік галоўнага рэдактара. У 2006 годзе абраны намеснікам старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшаў з яго ў 2019 годзе[1].

З 1 снежня 2006 года да 2017 года галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва»[2]. Пасля перадачы паўнамоцтваў Ягору Марціновічу стаў кіраўніком аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» і сцэнарыстам дзіцячага часопіса «Асцярожна: дзеці!».

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[3][4]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, быў прызнаны палітычным зняволеным[5][6].

Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[7]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 BYN[7]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзелі без зменнай бялізны, перадачаў. Ім не выдавалі матрасаў і пасцельнай бялізны, яны спалі на доле або голых металічных ложках[8].

21 ліпеня 2021 года пераведзены ў СІЗА-1 Мінску[9]. Скурко, які хварэе на дыябет, 13 дзён не атрымліваў неабходнага, яму была дыягнаставана пнеўманія[10].

15 сакавіка 2022 года Андрэй Скурко атрымаў два з паловай гады калоніі за нявыплату камунальных паслуг[11].

Для маленькага сына ўвесь час зняволення пісаў дзіцячыя вершы, якія склалі аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага ў 2022 годзе. Таксама за кратамі Андрэй Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які стаў беларускім «Доктарам Будзь-Здароў»[12].

Цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін зняволення, вызваліўся з магілёўскай калоніі 18 жніўня 2023 года.

Сям’я правіць

Жанаты з Паўлінай Скурко. У шлюбе гадуе сына[13].

Зноскі

  1. Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтр // nashaniva.by 30 кастрычніка 2019
  2. Тое, што нас яднае(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 7 снежня 2006
  3. Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  4. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (руск.). ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  5. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (руск.). Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  7. а б Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (19 ліпеня 2021). Праверана 19 ліпеня 2021.
  8. Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі зноў, за што — невядома. Новы Час (19 ліпеня 2021). Праверана 19 ліпеня 2021.
  9. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пераводзяць у СІЗА на Валадарку. Белсат (21 ліпеня 2021). Праверана 27 ліпеня 2021.
  10. БАЖ просіць улады перавесці Андрэя Скурко ў грамадзянскую бальніцу . Новы Час (29 ліпеня 2021). Праверана 23 кастрычніка 2021.
  11. Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай года калоніі . Новы Час (15 сакавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
  12. Выйшаў на волю Андрэй Скурко . Наша Ніва (18 жніўня 2023). Праверана 18 жніўня 2023.
  13. Sýkorová, Lucie. Běloruský novinář cituje v dopisech z vězení Švejka: „Věznice je nejbezpečnější místo na světě.“ (чэшск.). HlídacíPes.org  (чэшск.) (27 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць