Андрэй Генадзевіч Ягораў
Андрэ́й Гена́дзевіч Яго́раў (нар. 4 красавіка 1979, Гродна) — беларускі палітолаг і метадолаг , грамадскі дзеяч. Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск)[2], кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[3][4], сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[5]. У 2013—2015 гадах быў нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) па Беларусі[3], у 2014—2015 гадах — сустаршынёй Кіруючага камітэта ФГС УП[3][6].
Андрэй Генадзевіч Ягораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітолаг, грамадскі актывіст |
Навуковая сфера |
постсавецкія трансфармацыі, даследаванні грамадзянскай супольнасці, еўрапейскія даследаванні; СМД-метадалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | магістр палітычных навук |
Альма-матар | |
Вядомы як | палітолаг, аналітык, метадолаг ; грамадскі дзеяч |
Член у | |
Сайт | Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Гродне[3], гадаваўся ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобл.)[7].
Вучоба
правіцьУ 1996 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым медалём[7].
У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) па спецыяльнасці «Юрыст-палітолаг», атрымаў дыплом бакалаўра па паліталогіі[3][7][8].
У 1999—2002 гадах, паралельна вучобе ў БДУ, навучаўся ў Беларускім калегіуме па спецыяльнасці «Журналіст»[7][8][9].
У 2002—2003 гадах вучыўся ў магістратуры юрыдычнага факультэта БДУ, паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені магістра палітычных навук[2][7][8]. У 2003—2005 гадах вучыўся ў аспірантуры таго ж факультэта[7][9].
Прафесійная дзейнасць
правіцьУ галіне палітычных даследаванняў працуе з 2001 года[2].
Сфера дзейнасці: палітычная аналітыка і палітычныя даследаванні (трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі і регіёне Усходняга партнёрства, еўрапейскія даследаванні)[2][10].
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам распрацовак і стратэгічных прапаноў па развіцці Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства[11][12][13][14], стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл Беларусі з мэтай дасягнення імі рэальнага ўдзелу ў кіраванні дзяржавай[7][15], ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам»[16][17][18], а таксама публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш.[3][19]
У сакавіку 2010 года заснаваў і ўзначаліў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі — аналітычны цэнтр (англ.: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[2][20][21].
З’яўляецца адным з заснавальнікаў спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках у Беларусі «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625), займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара[2][7][9], уваходзіць у склад Рэдакцыйнай рады часопіса[22].
Да канца 2009 года быў штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), прыняў удзел у страйку выкладчыкаў дэпартамента, якія пратэставалі супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свобод[23][24].
Удзел у метадалагічным руху
правіцьУ 2000—2002 гадах наведваў семінары філосафа і метадолага У. У. Мацкевіча[7][9].
У пачатку 2005 года прайшоў гульнятэхнічную падрыхтоўку і ў якасці гульнятэхніка ўзяў удзел у арганізацыйна-дзейнаснай гульні (АДГ) «Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне» (сакавік 2005 года, Кіеў), кіраўніцтва якой ажыццяўляў У. У. Мацкевіч[7][9][25].
Пачынаючы з 2005 года, уваходзіць у другі склад удзельнікаў Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ, Мінск)[7], становіцца экспертам і кіраўніком аналітычнай групы АГТ, з’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара і арганізацыйна-дзейнасных гульняў, якія праводзяцца АГТ[9][10][26].
З’яўляўся кіраўніком АД-гульняў: «Грамадзянская адукацыя: працяг або пачатак» (сакавік 2007 года, Гётынген, Германія)[27] и «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём» (студзень 2012 года, Гётынген, Германія)[28].
Грунтуючыся на вопыце ўдзелу, арганізацыі і правядзення АДГ, у суаўтарстве з Т. В. Вадалажскай, напісаў кнігу «Организационно-деятельностные игры. Популярное введение» (Мн., 2008. — ISBN 978-987-6800-75-0).
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта[29].
У межах Лятучага ўніверсітэта чытае аўтарскія курсы: «Тэхналогіі кіравання будучыняй: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2011—2013)[30][31], «Тэорыя дзейнасці: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2013—2014)[32], а таксама ў 2011—2012 гадах кіраваў Школой гульнятэхнікаў[33]; прымае ўдзел ў працы Метадалагічнай школы магістраў гульні[34]
Грамадска-палітычная і міжнародная дзейнасць
правіцьУ гады студэнцтва быў удзельнікам беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён»[9], таксама аказваў прававую дапамогу ў якасці юрыста Праваабарончага цэнтра «Вясна»[9].
У 2000—2003 гадах удзельнічаў у дзейнасці маладзёжнага руху «Зубр»[9].
У 2006 годзе аказваў садзейнічанне правядзенню акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынка Царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (Мінск)[35], быў сябрам грамадзянскай рады па абароне царквы[36].
З моманту абвяшчэння ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях:
- З’яўляецца аўтарам і суаўтарам стратэгічных прапаноў па інстытуцыяналізацыі і развіцці Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства[11][12][13][14];
- З кастрычніка 2011 года па чэрвень 2012 года быў сябрам Часовага кіруючага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП[37][38];
- З чэрвеня 2013 года па лістапад 2015 года ўваходзіў у склад стала дзеючага Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП: спачатку — як сябра[39], пасля — як старшыня Каардынацыйнага камітэта[40] і нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі[41][42];
- У кастрычніку 2013 года падчас пятай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Кішынёве (4—5 кастрычніка 2013 года) быў абраны ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі (тэрмінам у адзін год) і ў гэтым статусе ўвайшоў у склад Кіруючага камітэта ФГС УП[41];
- З чэрвеня 2014 года па чэрвень 2015 года адначасова займаў выбарную пасаду старшыні Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП[40][43][44];
- У лістападзе 2014 года падчас шостай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Батумі (21—22 лістапада 2014 года) быў паўторна абраны нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі[42] і зноў, па статусе, увайшоў у склад Кіруючага камітэта ФГС УП;
- У лістападзе 2014 года ў рамках Кіруючага камітэта ФГС УП быў абраны сустаршынёй Форума (як прадстаўнік краін Усходняга партнёрства; ад краін-членаў ЕС сустаршынёй быў абраны Кшыштаф Бабінскі )[6], з’яўляўся ім да лістапада 2015 года;
- Прадстаўляў Форум грамадзянскай супольнасці на Рыжскім саміце Усходняга партнёрства (21—22 траўня 2015 года) у межах Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці[45] і падчас пятага раўнда нефармальнага міністэрскага дыялогу Усходняга партнёрства ў Мінску (29 чэрвеня 2015 года)[46][47][48].
- Падчас знаходжання А. Г. Ягорава ў складзе Кіруючага камітэта ФГС УП і старшынства ў ім была прынята новая стратэгія развіцця Форума грамадзянскай супольнасці і праведзена яго рэформа[49].
У межах рэалізацыі першай фазы ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам» (ЕДМ)[16] з’яўляўся каардынатарам 1-й экспертнай групы[50]; пасля пераводу ЕДМ у фармат праекта «Рэфорум» у ліпені 2014 года ўвайшоў у склад Рады праекта ў якасці прадстаўніка каардынатараў першай фазы ЕДМ[51][52].
З’яўляецца ўдзельнікам Спецыяльнай камісіі (Ad Hoc Commission), якая дзейнічае на базе Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП і ажыццяўляе кантроль за імплементацыяй «Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі» ў межах далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу[53].
З пачатку 2016 года — сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[5].
13 чэрвеня 2016 года падчас агульнага сходу Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» быў абраны ў склад Рады кансорцыума, а таксама яе новым кіраўніком, змяніўшы на гэтай пасадзе У. У. Мацкевіча[3][4].
13 сакавіка 2023 года абраны спікерам абноўленай Каардынацыйнай рады[54].
Сям’я
правіцьЖанаты, мае сына[9].
Бібліяграфія
правіцьЗ’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх распрацовак, даследаванняў і публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш. Найважнейшыя з іх:
- Роль и место гражданского общества в системе донорской помощи для Беларуси (2006—2012). Рабочий документ / А. Егоров, А. Зуйкова. — 2014.
- Роль и место гражданского общества в системе донорской помощи ЕС для Беларуси. Рабочий документ / К. Шило, А. Егоров. — 2013.
- Belarusan-European relations: a history of unseized opportunities / Andrei Yahorau, Alena Zuikova. — Minsk, 2012. — (Belarus for beginners). — ISBN 978-985-562-021-2.
- Беларусско-европейские отношения: история упущенных возможностей / А. Егоров, А. Зуйкова. — Мн., 2012. — (Серия «Беларусь для начинающих»). — ISBN 978-985-562-020-5.
- Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння: зборнік нарысаў / У. Мацкевіч, Т. Вадалажская, А. Ягораў; пераклад на беларускую мову. — Мн., 2012. — (Серыя «Беларусь для пачаткоўцаў»). — ISBN 978-985-562-048-9.
- Organizing activity games: popular Introduction / Tatiana Vadalazhskaya, Andrei Yahorau. — 2008. — (Belarus for beginners).
- Организационно-деятельностные игры. Популярное введение / Т. Водолажская, А. Егоров. — Мн., 2008. — (Серия «Беларусь для начинающих»). — ISBN 978-987-6800-75-0.
- The infancy of a civil nation in Belarus. From allegiance to citizenship Архівавана 23 лютага 2022. / Uladzimir Matskevich, Tatiana Vadalazhskaya, Andrei Yahorau. — Vilnius, 2009. — (Belarus for beginners).
- Становление нации в Беларуси: от подданства к гражданству: заметки к концепции гражданского образования в Беларуси / В. Мацкевич, А. Егоров, Т. Водолажская. — Мн., 2008. — (Серия «Беларусь для начинающих»). — УДК 342.71.01(476)+37.017.4(476).
Зноскі
правіць- ↑ https://nashaniva.com/343695
- ↑ а б в г д е Андрэй Ягораў [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/Andrei-Yahorau.html Архівавана 15 лютага 2016., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ а б в г д е ё Имена [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/names/ Архівавана 5 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Юрич А. Андрей Егоров: «ЕвроБеларусь» способна мобилизовать гражданское общество на решение проблем Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 20.06.2016. — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2016/06/20/andrey-egorov-evrobelarus-sposobna-mobilizovat.html Архівавана 22 чэрвеня 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Пра нас [Электронный ресурс] // «Зялёны партал». — Вэб-сайт Таварыства «Зялёная сетка». — Дата доступу: 24.06.2016. — Рэжым доступу: http://greenbelarus.info/green/about, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ а б Steering Committee [Electronic resource] // EaP CSF Annual Assembly 2015. — EaP CSF website. — Access date: 29.01.2016. — Access mode: http://eapcsf-assembly.org/about_forum/steering-committee/ Архівавана 4 лютага 2016., free. — Title screen.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Андрэй Ягораў // Арытмiя, альбо Код супрацiву / А. Л. Тамковіч. — Смаленск, 2012. — С. 187—192 [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/files/22/86/Arytmia_albo_kod_supratsivu___A.Tamkovich.pdf Архівавана 18 мая 2015., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ а б в Андрэй Ягораў [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 10.11.2007. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/10/andrey-yagora--.html/(недаступная спасылка), вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Ермакова В. Как я стал интеллектуалом: Андрей Егоров [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2014/08/19/kak-ya-stal-intellektualom-andrey-egorov.html Архівавана 26 верасня 2014., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 29.10.2008. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=592, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Гл.: Стратегические предложения по деятельности в рамках Форума гражданского общества [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Гл.: Концепция дальнейшего развития Форума гражданского общества Восточного партнерства (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Гл.: Предложения по приоритетам сотрудничества ЕС-Беларусь в рамках Национальной индикативной программы и роли гражданского общества в его развитии (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.05.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/05/24/predlozheniya-po-prioritetam-sotrudnichestva-es-belarus-v-ramkah-natsional-noy-indikativnoy-programmy-i-roli-grazhdanskogo-obschestva-v-ego-razvitii-policy-paper.html(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Гл.: Предложения от Национальной платформы Беларуси Форуму гражданского общества Восточного партнерства [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/11/17/predlozheniya-ot-natsional-noy-platformy-belarusi-forumu-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Стратегия-2012: От диалога внутри демократических сил к диалогу с режимом [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 28.02.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2011/02/28/strategiya-2012--ot-dialoga-vnutri-demokraticheskih-sil-k-dialogu-s-rezhimom.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам (ЕДМ) — ініцыятыва ЕС, абвешчаная еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфанам Фюле 29 сакавіка 2012 года, прапанаваная ў якасці новага фармата адносін паміж ЕС і Беларуссю ў дапаўненне існуючым інструментам. ЕДМ задумваўся як платформа для абмену поглядамі і ідэямі паміж ЕС і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі па пытаннях рэформ, неабходных для мадэрнізацыі Беларусі, з магчымасцю ўключэння ў дыялог беларускіх улад. Гл. больш падрабязна: Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь: «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі» з беларускім грамадствам Архівавана 17 ліпеня 2015..
- ↑ Гл.: Как повысить трансформационный потенциал Европейского диалога по модернизации? (Position paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 20.03.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2013/03/20/position-paper-kak-povysit-transformatsionnyy-potentsial-evropeyskogo-dialoga-po-modernizatsii.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Европейский диалог для модернизации с беларусским обществом (Position paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 06.04.2012. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/04/06/evropeyskiy-dialog-dla-modernizatsii-s-belarusskim-obshchestvom.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Аналитика и исследования [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/?themaID=2 Архівавана 14 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ О нас [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/about/ Архівавана 14 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Организации-участники [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/organizers/ Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Рэдакцыйная і навуковая рада [Электронны рэсурс] // Палітычная сфера. — Вэб-сайт часопіса. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://journal.palityka.org/rada/ Архівавана 30 чэрвеня 2019., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Студзінская І. Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода. — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 01.10.2009. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/1840483.html, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Зварот да студэнтаў ЕГУ [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Дзяніса Мельянцова ў ЖЖ. — 15.12.2009. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://lipski.livejournal.com/300740.html, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Хронология разворачивания программы Культурной политики в Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/1994/01/01/chronology.html Архівавана 7 ліпеня 2014., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Список организационно-деятельностных игр, проведенных АГТ [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 02.12.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=480, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ ОДИ «Гражданское образование: продолжение или начало» [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 15.03.2007. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=820, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Программа и оргпроект ОДИ: «Летучий университет в Беларуси: управление развитием» [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 15.01.2012. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=2986, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Калегіум [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/collegium Архівавана 16 жніўня 2015., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Гл.: Технологии управления будущим: ноябрь-декабрь, 2011 [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=IEaPvZQ5dXg&list=PL9A0EFB6B2A4E35B5, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Технологии управления будущим: 2013 [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=h3K6xABeiZU&list=PLBAnu4YEjPOIqInPrzMp7Urb-HCrQO6GL, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Теория деятельности (2013—2014) [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=e2Yi8QOn8iY&list=PLBAnu4YEjPOID84dRRgw_C4cqmAlHGzhX, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Школа игротехников: 2011—2012 [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/playlist?list=PLBAnu4YEjPOLc7FV6CGRb8IU9AApqzHqM, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Метадалагічная школа магістраў гульні [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/content/metadalagichnaya-shkola-magistrau-gulni Архівавана 1 лютага 2016., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Андрей Егоров: Причины успеха акции «Пост-голодовка» [Электронный ресурс] // EuroBelarus life. — Канал Службы информации «ЕвроБеларуси» в YouTube. — 30.04.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=5Ihr0zNtsBM, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Независимые эксперты нашли причины конфликта между государством и церковью «Новая жизнь» [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 29.12.2006. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2006/12/29/ic_news_116_264667/ Архівавана 17 красавіка 2012., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гражданское общество Беларуси определилось с лидерами [Электронный ресурс] // «Ежедневник». — Электронная газета. — 30.10.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://ej.by/news/politics/2011/10/30/grazhdanskoe_obschestvo_belarusi_opredelilos__s_liderami.html Архівавана 31 кастрычніка 2011., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Видеозапись конференции Национальной платформы ФГО ВП (Минск, 29 октября 2011 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 31.10.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2011/10/31/videozapis-konferentsii-natsional-noy-platformy-fgo-vp-minsk.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Відэазапіс канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года) [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — 08.06.2013. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/video/2013/06/08/v-deazap-s-kanferentsy-natsyyanal-nay-platformy-fgs-up-m-nsk-1-chervenya-2013-goda.html Архівавана 4 лютага 2016., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ а б Гл.: Видеозапись конференции Беларусской национальной платформы ФГО ВП (Минск, 21 июня 2014 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 23.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2014/06/23/videozapis-konferentsii-belarusskoy-natsional-noy-platformy-fgo.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Андрей Егоров — новый национальный координатор Форума гражданского общества Восточного партнерства по Беларуси [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 04.10.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2013/10/04/andrey-egorov-novyy-natsional-nyy-koordinator-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva-po-belarusi.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Национальным координатором ФГО ВП от Беларуси избран Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 20.11.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/11/20/natsional-nym-koordinatorom-fgo-vp-ot-belarusi-izbran-andrey.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Новым председателем Координационного комитета БНП стал Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 21.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/06/21/novym-predsedatelem-koordinatsionnogo-komiteta-bnp-stal-andrey.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Гл.: Видеозапись конференции Беларусской национальной платформы ФГО ВП (Минск, 25 июня 2015 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 27.06.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2015/06/27/videozapis-konferentsii-belarusskoy-natsional-noy-platformy-fgo-1506270148.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Величко В. Гражданское общество призвало участников Рижского саммита к реформированию Восточного партнерства [Электронный документ] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 21.05.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/policy/2015/05/21/grazhdanskoe-obschestvo-prizvalo-uchastnikov-rizhskogo-sammita-k.html Архівавана 23 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Речь Андрея Егорова во время неформальной министерской встречи Восточного партнерства в Минске [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 01.07.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2015/07/01/rech-andreya-egorova-vo-vremya-neformal-noy-ministerskoy.html Архівавана 4 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Co-Chair of EaP CSF Steering Committee Delivers Speech at EaP Informal Ministerial in Minsk [Electronic resource] // Eastern Partnership Civil Society Forum. — EaP CSF website. — 30.06.2015 — Access date: 29.01.2016. — Access mode: http://eap-csf.eu/en/news-events/news/co-chair-of-eap-csf-steering-committee-delivers-speech-at-eap-informal-ministerial-in-minsk/, free. — Title screen.
- ↑ Макей: дифференциация должна оставаться ключевым принципом в Восточном партнёрстве [Электронный ресурс] // TUT.BY. — Интернет-портал. — 29.06.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://news.tut.by/politics/454047.html Архівавана 1 студзеня 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Два года работы Андрея Егорова в качестве национального координатора: итоги, анализ, взгляд в будущее [Электронный ресурс] // Белорусская национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнёрства. — 28.11.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://npbelarus.info/?p=2768(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Позиция Координационного комитета Нацплатформы гражданского общества относительно развития ЕДМ [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.09.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2013/09/24/pozitsiya-koordinatsionnogo-komiteta-natsplatformy-grazhdanskogo-obschestva-otnositel-no-razvitiya-edm.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Шрайбман А. «Рефорум»: заказ на перемены [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 27.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/eu/2014/06/27/ic_articles_627_185912/, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Состав проекта [Электронный ресурс] // «Рефорум». — Веб-сайт проекта. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://reforum.info/committee/people Архівавана 28 студзеня 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Бурштын Я. У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/special-project/bolonskiy-protsess/2016/01/28/u-belarus-zaf-xavana-120-vypadka-ts-sku-na-studenta.html Архівавана 1 лютага 2016., вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Координационный совет избрал спикером Андрея Егорова (руск.). Reform.by (13 сакавіка 2023).