Андрэй Дзмітрыевіч Адэнскі

(Пасля перасылкі з Андрэй Дзмітрыевіч Адзенскі)

Андрэй Дзмітрыевіч Адэнскі, сапраўднае Пінчук (13 снежня 1897, Лоеў — 14 жніўня 1979) — беларускі савецкі тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1945). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[1].

Андрэй Дзмітрыевіч Адэнскі
Дата нараджэння 30 лістапада (12 снежня) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1979(1979-08-14) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці тэрапеўт, выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

У 1914 г. скончыў вышэйшую пачатковую вучэльню ў г. Лоеве, у 1927 г. — медыцынскі факультэт Кіеўскі ўніверсітэт[2].

Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі.

  • 1914—1915 гг. настаўнік Беласарокінскай пачатковай школы Рэчыцкага павета[2];
  • 1915—1917 гг. — Удзел у I сусветнай вайне на Заходнім фронце; 1917—1918 гг. — Удзельнік устанаўлення Савецкай улады (член ВКП(б) з 1917 г.), удзел у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, праца ў падполлі і тыле нямецкіх войскаў, начальнік міліцыі ў г. Лоеве, памочнік ваенкама на Заходнім фронце[2];
  • 1919—1921 гг. — Удзел у Грамадзянскай вайне ў радах Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі[2];
  • 1921—1927 гг. — Праца ў Кіеўскім губкаме ВКП(б), Цэнтральным архіве рэвалюцыі (Істпарт Кіеўскага губкама), загадчык краявым лячэбным бюро Наркамздароўя УССР на Правабярэжжы, сакратар райкама прафсаюза «Рабкамгас»[2];
  • 1927—1932 гг. — Аспірант кафедры тэрапіі Украінскай Акадэміі навук пры клініцы акадэміка М. Д. Стражэска[2];
  • 1932—1937 гг. — Асістэнт кафедры тэрапіі, старшы навуковы супрацоўнік, дактарант Украінскага інстытута клінічнай медыцыны Акадэміі Навук УССР[2];
  • 1937—1941 гг. — Дацэнт, загадчык кафедры тэрапіі Кіеўскага стаматалагічнага інстытута, 2-га аддзялення тэрапіі Кіеўскай клінічнай бальніцы імя Кастрычніцкай рэвалюцыі[2];
  • 1941—1947 гг. — Удзел у Вялікай Айчыннай вайне і служба ў Чырвонай Арміі[2];
  • 1947—1949 гг. — Загадчык кафедры тэрапіі Станіслаўскага (Івана-Франкоўскага) медыцынскага інстытута УССР, начальнік тэрапеўтычнага аддзялення Станіслаўскага ваеннага шпіталя[2];
  • 1949—1970 гг. — Загадчык 1. Кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[2];
  • 1949—1950 гг. — Намеснік дырэктара БелДІУВ па навукова-вучэбнай частцы[2];
  • 1950—1957 гг. — Начальнік лячэбна-санітарнага ўпраўлення МЗ БССР, затым кансультант (там жа)[2]

Загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1949—1970).

Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Навуковая праца

правіць

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: пытанні дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, вывучэнне этыялогіі, патагенезу, лячэння і прафілактыкі рэўматызму, гіпертанічнай хваробы, даследаванні па праблеме рэактыўнасці арганізма, клініцы язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі, паталогіі печані, органаў дыхання, працы па даследаванні вянознага ціску і вызначэнні яго значэння ў клініцы сардэчна-сасудзістых захворванняў[1][2].

Аўтар каля 58 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[2].

Сачыненні

правіць
  • Спутник терапевта : [в 2 т.] / А. Д. Аденский. — Минск, 1959―1964. ― 2 т.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны 2-ма ордэнамі Леніна (1961, 1967), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953), Ганаровым знакам «Герой рэвалюцыйнага руху», 3-ма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, шматлікімі медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[2].

Зноскі

  1. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Аденский-Пинчук Андрей Дмитриевич Архівавана 13 ліпеня 2014. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Венозное давление и значение сердечно-сосудистых заболеваний : диссертация … доктора медицинских наук / Андрей Дмитриевич Аденский ; Украинский институт клинической медицины и Киевский стоматологический институт. — [Киев, 1943]. (руск.)
  • Адэнскі Андрэй Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 146. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Аденский Андрей Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 11. (руск.)
  • Аденский Андрей Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 11. (руск.)
  • Аденский-Пинчук Андрей Дмитриевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931―2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 31—33. (руск.)