Андрэй Жук
Андрэй Жук (фр.: Andreï Jouk, 22 чэрвеня 1976, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл. — 25 лістапада 2019) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, старшы сяржант, удзельнік антытэрарыстычных аперацый «Памір» і «Бархан», кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (вышэйшай узнагароды Францыі) пасмяротна.
Андрэй Жук | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1976 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 2019 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | горнастралковая брыгада |
Гады службы | 2011 — 2019 |
Званне |
![]() ![]() |
Часць |
![]() |
Бітвы/войны |
![]() аперацыя «Гарпія»; ![]() |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Адукацыя і пачатак службыПравіць
Скончыў 9 класаў сярэдняй школы № 19 г. Баранавічы, у 1995 годзе — Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, пасля — Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
Каля 5 год служыў у Баранавічах: у роце палка патрульна-паставой службы міліцыі Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, затым у аддзеле крымінальнага вышуку. Былым кіраўніцтвам характарызуецца як дабрасумленны і старанны супрацоўнік; але асабіста прыйшоў да высновы, што служба ў міліцыі яму не па характару. Паколькі іншую працу ў горадзе было знайсці складана, вырашыў паехаць у Францыю і паступіць у Замежны легіён, якім цікавіўся са школьных гадоў.
Служба ў Замежным легіёнеПравіць
30 студзеня 2008 г., пасля некалькіх спробаў, паступіў на службу ў Замежны легіён Сухапутных войск Узброеных сіл Французскай Рэспублікі. Прайшоў навучанне ў вучэбным 4 замежным палку ў камуне Кастэльнадары[fr] (кантон Паўночны Кастэльнадары, акруга Каркасон, дэпартамент Од, рэгіён Лангедок-Русільён), якое завяршыў як выдатнік баявой падрыхтоўкі.
З 12 чэрвеня 2008 — сапёр штурма, легіянер у 2-ім замежным інжынерным палку[fr] 27 горнастралковай брыгады (27 ГСБ) у камуне Сен-Крыстоль (кантон Со, акруга Карпантра, дэпартамент Ваклюз, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг). Легіянер 1 класа з 1 студзеня 2009 г.; інструктар. Накіроўваўся 4 разы на ўзмацненне 13 поўбрыгады Замежнага легіёна ў Джыбуці ў перыяд з 2009 па 2014. Капрал з 1 лютага 2010. У снежні 2010 — красавіку 2011 ўдзельнічаў у аперацыі «Памір» у складзе Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы ў Афганістане. Сяржант з 1 верасня 2011. Атрымаў французскае грамадзянства. Накіроўваўся ў Французскую Гвіяну ў рамках кароткатэрміновай місіі з верасня 2015 па сакавік 2016 (аперацыя «Гарпія»)[1].
У 2016 прайшоў адбор і затым гадавую падрыхтоўку для службы ў горных падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння. Уваходзіў у аператыўную групіроўку горнага спецпрызначэння[fr] 27 ГСБ. Старшы сяржант з 1 студзеня 2018.
Удзел у аперацыі «Бархан»Правіць
У шэрагу афрыканскіх краін (Буркіна-Фасо, Малі, Маўрытанія, Нігер і Чад) узброеныя радыкальныя ісламісцкія групіроўкі імкнуцца захапіць саванну Сахель. Савет бяспекі ААН у сваёй рэзалюцыі 20.12.2012 № 2085 заклікаў усе краіны аказваць падтрымку «малійскім сілам абароны і бяспекі ў адпаведнасці з іх унутранымі патрэбамі з мэтай аднавіць уладу малійскай дзяржавы на ўсёй нацыянальнай тэрыторыі». Па просьбе Малі і іншых краін рэгіёна Сахель Францыя пры падтрымцы Вялікабрытаніі і Эстоніі аказвае ім дапамогу ў барацьбе з тэрарыстамі (аперацыя «Бархан»). У Малі, дзе сітуацыя асабліва складаная, прысутнічаюць таксама сілы ААН.
У студзені — маі 2018, у верасні 2018 — студзені 2019 і ўвосень 2019 А. Жук быў накіраваны ў Малі для ўдзелу ў аперацыі. Саслужыўцамі ўзгадваецца як вельмі добры вайсковец і надзвычай культурны, спакойны чалавек.
22 лістапада 2019 года французскія падраздзяленні пачалі дзеянні ў даліне Эранга, размешчанай прыблізна за 20 км на поўдзень ад г. Індэліманэ (вобласць Менака). 25 лістапада ў канцы дня ў рэгіёне Ліптака-Гурма была выяўлена і атакавана група тэрарыстаў, якія перасоўваліся на аўтамабілях-пікапах і матацыклах. Каля 17:00 гадзін падраздзяленне групіроўкі спецпрызначэння[fr] 11-ай парашутнай брыгады[fr] ўступіла ў наземны бой. З надыходам цемры дэсантнікі папрасілі паветраную падтрымку, каб перайсці вадзі. Да іх былі накіраваны 2 верталёты «Тыгр» і верталёт «Пума», а таксама паветраны патруль з двух самалётаў «Міраж-2000». Дзеянні верталётаў у Сахелі ўскладняліся пясчанымі бурамі. Прыблізна ў 19:40, калі самалёт праводзіў манёўр для падрыхтоўкі да атакі, адзін з «Тыграў» і «Пума» выпадкова сутыкнуліся. У выніку загінулі 13 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на іх бартах, у тым ліку 7 — з 5-га баявога верталётнага палка, і 6 — з групіроўкі горнага спецпрызначэння 27 ГСБ: 4 — з 4-га разведывальнага матарызаванага палка, 1 — з 93-га горнага артылерыйскага палка, 1 (А. Жук) — з 2-га замежнага інжынернага палка.
Вайсковае ўганараванне і ўшанаванне памяціПравіць
Пасмяротна прысвоена наступнае воінскае званне — аджудан. На французскай ваеннай базе ў Малі адбылося жалобнае развітанне з загінулымі вайскоўцамі. Прэзідэнт Малі І. Кейта падкрэсліў, што вайскоўцы «загінулі за Францыю, за Малі, за Сахель, за свабоду»[2]. Еўрапейскі парламент у Страсбуры на паседжанні 27.11.2019 ушанаваў хвілінай маўчання памяць 13 вайскоўцаў, якія загінулі ў Малі. Нацыянальная жалобная цырымонія прайшла 2 снежня ў Парыжы з удзелам прэзідэнтаў Францыі і Малі.
«Старшы сяржант Андрэй Жук… Яму было 43 гады. Беларус, які 11 гадоў таму паступіў на службу ў Замежны легіён сапёрам штурму, ён прайшоў узорны воінскі шлях да горнастралковага спецпадраздзялення. Ён некалькі разоў удзельнічаў у аперацыях у рэгіёне Сахеля. 2-гі інжынерны полк Замежнага легіёну захавае памяць пра гэтага салдата выключнай адвагі. Памяць пра француза — не па крывi, успадкаванай ад продкаў, а па пралітай ім крыві. Ён быў бацькам чацвярых дзяцей. Ён зрабіў свой выбар — абараняць нашу краіну і нашы каштоўнасці.»
Арыгінальны тэкст (фр.)«Le sergent-chef Andreï JOUK avait, lui, 43 ans. Entré dans la Légion étrangère comme sapeur d'assaut il y a onze ans, ce Biélorusse avait suivi un parcours remarquable jusqu'à devenir commando montagne. Il fut projeté à plusieurs reprises au Sahel. Le 2ème Régiment étranger de génie de Saint-Christol se souviendra longtemps de ce soldat d'une bravoure extraordinaire, Français non par le sang reçu mais par le sang versé. Il était père de quatre enfants et avait fait le choix de défendre notre pays et nos valeurs.»
Памятная цырымонія ў 2-ім замежным інжынерным палку ў Сен-Крыстолі, дзе служыў А. Жук, адбылася 6 снежня, у дзень св. Варвары (нябёснай заступніцы сапёраў), з удзелам камандзіра 27 ГСБ брыгаднага генерала Пьера-Жозэфа Гіўрэ.
27 снежня ўрну з прахам даставілі ў Баранавічы, жалобнае развітанне прайшло ў сямейным коле. Пахаваны на баранавіцкіх могілках Русіно[4].
УзнагародыПравіць
- Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (пасмяротна)
- Крыж вайсковай доблесці з бронзавай зоркай
- Крыж байца
- Медаль французскай удзячнасці
- Медаль Заморскіх тэрыторый з планкай «Сахель»
- Медаль нацыянальнай абароны (сярэбраны)
- Французскі памятны медаль з планкай «Афганістан»
- Медаль за ваенную абарону тэрыторыі з планкай «Гарпія»
Зноскі
- ↑ Mort au Mali, Andreï Jouk avait servi en Guyane // franceguyane.fr. — 2019. — 28 Novembre. (фр.)
- ↑ Lutte contre le terrorisme: Le président Keïta à Paris pour rendre hommage aux militaires français morts dans le Liptako Gourma // usf.news. — 2019. — 2 Décembre. (фр.)
- ↑ Discours du Président de la République lors de l'Hommage national aux treize militaires morts pour la Franceen opération au Mali // Présidence de la République. — 2019. — 2 Décembre. (фр.) (Відэазапіс нацыянальнай жалобнай цырымоніі і тэкст выступлення прэзідэнта Францыі.)
- ↑ Ураджэнца Баранавіч, які загінуў падчас ваеннай аперацыі ў Малі, прывезлі хаваць на радзіму
СпасылкіПравіць
- In memoriam : Andreï Jouk // Réserve Citoyenne du Gouverneur Militaire de Paris. — 2019. — 1 Décembre. (фр.)
- En images. Hommage national aux 13 militaires français tués au Mali // lexpress.fr. — 2019. — 2 Décembre. (фр.)
- Гурневіч, Д. «Беларусь можа ганарыцца, што дала сьвету такога чалавека». Загінулага ў Малі легіянэра ўзгадвае саслужывец // Радыё «Свабода». — 2019. — 6 снежня.