Андрэй Казімір Завіша
Андрэй Казімір Завіша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650), староста менскі (з 1638), чачэрскі і слонімскі.
Андрэй Казімір Завіша | ||
![]() | ||
![]() Герб «Лебедзь» | ||
| ||
---|---|---|
1650 — 1678 | ||
Нараджэнне | 1614 | |
Смерць | 1678 | |
Пахаванне | Касцёл Св. Язэпа, Мінск | |
Род | Завішы | |
Бацька | Крыштаф Завіша | |
Маці | Кацярына Тышкевіч | |
Жонка | Аляксандра з Агінскіх | |
Дзеці | Ян Міхал, Крыштаф Станіслаў | |
БіяграфіяПравіць
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа і Кацярыны Тышкевіч, брат Яна Юрыя. Ахвяраваў сродкі на будову касцёла ў Раготне, дзякуючы якім яна завершылася ў 1673[1].
Каля 1645 узяў шлюб з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[2].
Пахавалі Андрэя Казіміра Завішу ў касцёле Св. Язэпа пры кляштары бернардзінцаў у Мінску[3].
Зноскі
- ↑ Вайда Камунтавічэне. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён
- ↑ Сяргей Харэўскі. Намоленае месца // «Наша Ніва» № 26, 2005.
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 639. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.