Андрэй Казімір Пагажэльскі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Андрэй Казімір Пагажэльскі (польск.: Andrzej Kazimierz Pogorzelski; каля 1616, Мазовія — 10 ліпеня 1684, Вільня[2]) — езуіцкі святар і педагог.

Андрэй Казімір Пагажэльскі
польск.: Andrzej Kazimierz Pogorzelski
Дата нараджэння каля 1616
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1684(1684-07-10)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэалогія, філасофія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум,Нясвіжскі езуіцкі калегіум, Віленская акадэмія, Дынабургскі езуіцкі калегіум, Бранеўскі езуіцкі калегіум, Плоцкі езуіцкі калегиум, Рэшальскі езуіцкі калегіум, Пултускі езуіцкі калегіум, Крожскі езуіцкі калегіум
Навуковая ступень доктар тэалогіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Уступіў у Таварыства Ісуса 12 жніўня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639—1640). Вывучаў філасофію (1641—1644), а потым выкладаў рыторыку (1644—1645) ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. У Вільні вывучаў тэалогію (1645—1649) быў высвечаны на ксяндза.

Прэфект сярэдніх школ у Дынабургу (1649—1650), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1650—1653), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1653—1655). У 1655—1658 гг. выконваў абавязкі прыдворнага прапаведніка люблінскага кашталяна, а потым узначальваў калегіум у Плоцку (1661—1664). У 1664 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені. Прафесар палемічнай і пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1665—1666). З 1666 па 1670 гг. — рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі і Св. Пісання ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1670 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі.

Рэктар і магістр навіцыяту (пры касцёле Св. Ігнація) у Вільні (1671—1673), рэктар калегіума ў Рэшалі (1673—1676), прэфект школ духоўнай семінарыі ў Пултуску (1676—1677), рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1677—1680), рэктар калегіума ў Крожах (1680—1683). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па філасофіі[3].

Зноскі

  1. POGORZELSKI Andrzej Kazimierz // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=POGORZELSKI&f=1
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 120.

Літаратура

правіць
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.