Андрэй Дзмітрыевіч Кароль

(Пасля перасылкі з Андрэй Кароль)

Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. 30 кастрычніка 1972, г. Гродна) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2013—2017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2017)[3], аўтар канцэпцыі дыялагізацыі адукацыі[крыніца?], сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу[крыніца?].

Андрэй Дзмітрыевіч Кароль
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1972(1972-10-30)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера педагогіка[2], educational management[d], educational sciences[d], дыдактыка[2], heuristic[d][2] і Dialogue education[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Віктаравіч Хутарской[d]
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка».

З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў старшым выкладчыкам, потым кіраўнік аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года.

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу». (Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Беларусі.

У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта. З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы[4].

Рэктар БДУ. Кіраванне палітычнымі рэпрэсіямі

правіць

28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі кіраваў палітычна-матываванымі рэпрэсіямі супраць выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта[6]. Само кіраўніцтва БДУ паведамляла, што з 9 жніўня 2020 года па жнівень 2023 года паводле палітычных матываў у БДУ былі звольнены 50 работнікаў, двое атрымалі заўвагі, а трое — вымовы. Акрамя таго, былі адлічаныя 140 студэнтаў[6]. Паводле перапісак Караля, атрыманах групай Кіберпартызаны, вядома што сам Кароль дакладваў супрацоўнікам МУС пра палітычныя акцыі студэнтаў.[6]

З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Паўлоўскай выбарчай акругі № 26[7].

Узнагароды, званні

правіць
  • тры граматы Расійскай акадэміі адукацыі;
  • «Медаль Сакрата»;
  • ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011);
  • стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2012);
  • ганаровая грамата Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (2013);
  • падзяка Міністра адукацыі Беларусі (2014);
  • ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2015);
  • ганаровая грамата Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2015);
  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016);
  • ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2017);
  • падзяка Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2017);
  • нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнiк адукацыi» (2017);
  • грамата Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018).

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. "Прэзідэнт прызначыў новага рэктара БДУ і трох кіраўнікоў вну". TUT.BY. 28.09.2017. Архівавана з арыгінала 28 верасня 2017. Праверана 30 верасня 2017. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 29 красавіка 2020.
  5. Президент Республики Беларусь произвел ряд кадровых назначений
  6. а б в «Кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку БДУ і паназіралі, як там круцяцца жорны рэпрэсій . Наша Ніва (3 чэрвеня 2024). Праверана 13 чэрвеня 2024.
  7. Вынікі выбараў дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання падвялі на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі

Спасылкі

правіць