Андрэй Кім Таэгон

Андрэй Кім Таэгон (21 жніўня 1821, Карэя — 16 верасня 1846, Сеул) — святар, каталіцкі святы.

Андрэй Кім Таэгон
кар.: 김대건 안드에스
Дата нараджэння 21 жніўня 1821(1821-08-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1846(1846-09-16)[1][2][…] (25 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы, каталіцкі святы і блаславёны
Дзень памяці 20 верасня
Бацька Ignace Kim Che-jun[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і хрысціянаў і пры хросце атрымаў імя Андрэй. Нягледзячы на жорсткі пераслед хрысціянскай веры, які лютаваў тады ў Карэі, Андрэй Кім захаваў ёй вернасць і ў 1845 годзе прыняў у Шанхаі (Кітай) святарскае пасвячэнне, стаўшы першым каталіцкім святаром карэйскага паходжання. Рызыкуючы жыццём, ён вярнуўся на радзіму, пасля чаго дапамог таксама іншым святарам прабрацца ў Карэю.

Праз год пасля пасвячэння, 16 верасня 1846 года, у Сеуле, Андрэй быў арыштаваны і забіты праз адсячэнне галавы.

У 1984 годзе Папа Ян Павел II кананізаваў 103 карэйскіх мучанікаў, якія аддалі жыццё за веру[3].

Зноскі