Андрэй Ляшчынскі (1559—1606)

1559—1606
(Пасля перасылкі з Андрэй Ляшчынскі)

Андрэй Ляшчынскі (польск.: Andrzej Leszczyński; каля 1559 — 24 ліпеня 1606) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Андрэй Ляшчынскі
Вянява
Вянява
ваявода брэсцка-куяўскі[d]
з 1591
староста накельскі[d]
з невядома
Нараджэнне 1559 ці 29 лістапада 1559(1559-11-29)[1]
Смерць 24 ліпеня 1606(1606-07-24)[1]
Род Ляшчынскія
Бацька Рафал Ляшчынскі
Жонка Ганна з Фірлеяў[d]
Дзеці Рафал Ляшчынскі, Ян Ляшчынскі, Пшэцлаў Ляшчынскі, Вацлаў Ляшчынскі і Барбара з Ляшчынскіх[d]
Веравызнанне пратэстанцтва і кальвінізм
Дзейнасць палітык

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала[2] і Барбары з Вольскіх.

На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву[2].

Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе[2].

Сям’яПравіць

Ляшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў.

Зноскі

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/andrzej-leszczynski-h-wieniawa-woj-brzeski-kujawski
  2. а б в Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць