Андрэй Млоцкі
Андрэй Млоцкі (каля 1570 — пасля 1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Андрэй Млоцкі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1570 |
Смерць | не раней за 1636 |
Род | Млоцкія[d] |
Бацька | Мацей Млоцкі[d] |
Дзеці | Ганна з Млоцкіх[d] |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду Млоцкіх герба «Праўдзіц», сын Мацея, дзядзька Яна Караля Млоцкага. У 1580-х гадах удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1583 гадоў. Пасля ваяваў у Інфлянтах у час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, удзельнічаў у 1605 годзе ў пераможнай Кірхгольмскай бітве як паручнік гусарскай роты. У 1606 годзе далучыўся да вайсковай канфедэрацыі, якая патрабавала ад караля выплаты жолду.
У 1608—1610 ваяваў у Расіі на баку Лжэдзмітрыя ІІ на чале гусарскай і казацкай рот (300 чал.). 25 чэрвеня 1609 года войска Млоцкага разбіла пад Каломнай атрады Пракопа Ляпунова. У пачатку 1610 года перайшоў на бок караля Жыгімонта ІІІ, які вёў аблогу Смаленска, у чэрвені 1610 перайшоў пад камандаванне гетмана Станіслава Жулкеўскага. Удзельнічаў у 1610 годзе ў пераможнай Клушынскай бітве, пасля заняцця Масквы ўстанавіў кантроль над Белым Горадам. У Маскве вёў шматлікія баі. Знаходзіўся там да жніўня 1612 года, пасля адышоў з войскамі Яна Караля Хадкевіча. У лістападзе 1612 года ўдзельнічаў у паходзе на Маскву Жыгімонта ІІІ. У пачатку 1613 года Млоцкі, відаць, удзельнічаў у стварэнні канфедэрацыі ў войску Хадкевіча, якая патрабавала выплаты жолду.
З 1607 года атрымліваў штогод 8 тысяч злотых з Гельмецкага староства ў Інфлянтах, пасля яго заняцця шведамі атрымаў у трыманнеАршанскае староства, дзе актыўна займаўся гаспадаркай. Быў ветэранам, жанатым на ліцвінцы і валодаў маёмасцю, таму быў абраны паслом ад Аршанскага павета на сойм 1629 года. У 1636 годзе заснаваў Аршанскі кляштар бернардзінцаў.
Спасылкі
правіць- Андрэй Млоцкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»