Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык

(Пасля перасылкі з Андрэй Мукавозчык)

Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (нар. 1963, Новасібірск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі калумніст.

Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык
Род дзейнасці калумніст
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Новасібірску[1]. Вучыўся ў 95-й сярэдняй школе г. Мінска[2]. Скончыў фізфак БДУ[1]. Пасля ўніверсітэта тры гады па размеркаванні працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. Пачынаў пісаць кандыдацкую, але звязаў далейшае жыццё з КВЗ[2].

З 1988 г. удзельнічаў у «Клубе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ)[3]. Узначальваў беларускае аб’яднанне КВЗ, быў вядоўцам перадач КВЗ на Беларускім тэлебачанні[4]. З яго дзейнасцю быў звязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расійскімі праваўладальнікамі[5][6]. Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоў «Вот так шоу» на БТ[7].

Пасля 2010 г. стаў вядомым як аглядальнік «Советская Белоруссия».

Жанаты[3].

КрытыкаПравіць

Наша Ніва называе Мукавозчыка «адным з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х», калі ў СМІ выступалі з прамовамі-пропаведзямі[8]. Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэнне апанентаў А. Лукашэнкі, здзекі з беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказванні[9][10][11][12] і антысеміцкія намёкі[13].

У 2017 годзе актывіст Мікалай Дзядок падаў у суд на газету «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасці, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды за выказванні, якія змяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка[14].

У ліпені 2020 г. Марыя Калеснікава падала ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацый А. Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальванні сацыяльнай і палітычнай розні, ілжывых абвінавачаннях, недапушчальных выказваннях і паклёпе ў дачыненні да праціўнікаў А. Лукашэнкі. Паводле Калеснікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[15].

У лістападзе 2020 года дацэнт кафедры медыялогіі журфака БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспертызу 200 тэкстаў Мукавозчыка з яго аўтарскай калонкі «Накіпела» ў СБ за летні перыяд таго года, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ўяўляюць сабой прапаганду. Адным з інструментаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая мова варажнечы[ru], ці рыторыка нянавісці (убогія, звар’яцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанай рады і да т.п.)[16].

У 2021 быў абвінавачаны ў публікацыі пагрозаў фізічнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой[17].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (11 студзеня 2021)[18], лаўрэат XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (2020)[19], Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» (2020)[20].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Андрей МУКОВОЗЧИК
  2. 2,0 2,1 Андрэй МУКАВОЗЧЫК: "Я стараўся не быць «батанікам». 29.10.2016
  3. 3,0 3,1 Андрей МУКОВОЗЧИК: «Умение шутить — дело тренировки» [Андрэй МУКАВОЗЧЫК: «Уменне жартаваць — гэта справа трэніроўкі»] — Белтэлерадыёкампанія, афіцыйны сайт, 31.03 — 06.04.2003
  4. Вікторыя Целяшук. Людзей насьмяшыць // Звязда : газета. — 31 сакавіка 2017. — № 61 (29425). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  5. Андрей Муковозчик TUT: Купридо был тем человеком, который инициировал закрытие Евролиги КВН — Tut.by, 27.02.2008
  6. Муковозчик: движение КВН в Беларуси будет развиваться независимо от «АМиК» — naviny.by, 31.01.2008
  7. Клуб великих и неуживчивых — БелГазета, 04.02.2008
  8. Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты
  9. Дмитрий Ямпольский. МЫ. О Муковозчике, Лукашенко и серости вокруг [Дзмітрый Ямпольскі. МЫ. Пра Мукавозчыка, Лукашэнку і шэрасць навокал] — naviny.by, 30.07.2020
  10. «Ленина нет, а Януш Радзивилл Черный есть» — ARCHE Пачатак, 01.05.2020
  11. «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык — ARCHE Пачатак, 19.11.2020
  12. Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда — Наша Ніва, 11.11.2020
  13. Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысеміцкіх стэрэатыпаў» — Радыё Свабода, 24.12.2020
  14. Анархіст Дзядок судзіцца з «Советской Белоруссией» — Радыё Свабода, 17.08.2017
  15. Андрея Муковозчика требуют привлечь к ответственности за оскорбительные статьи [Андрэя Мукавозчыка патрабуюць прыцягнуць да адказнасці за абразлівыя артыкулы] — naviny.by, 24.07.2020
  16. Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда
  17. Belarus threatens to kill two UK dissidents [Беларусь пагражае забойствам двум дысідэнтам у Брытаніі] — EUObserver, 11.01.2021
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджані»
  19. Подведены итоги XVI Национального конкурса «Золотая Литера»
  20. Стали известны итоги конкурса «Золотое перо-2020»