Андрэй Міхайлавіч Грынкевіч
Андрэй Міхайлавіч Грынкевіч (4 чэрвеня 1960, г. Берлін, Германія) — беларускі дыпламат. Пасол Беларусі ў Румыніі.
Андрэй Міхайлавіч Грынкевіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1960 (64 гады) |
Адукацыя | |
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1982 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1996 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
1982—1990 гг. — На розных пасадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце
1990—1994 гг.- На розных пасадах у Беларускім оптыка-механічным аб'яднанні
1994—1995 гг. — Намеснік начальніка аддзела знешне-эканамічных сувязяў Інстытута эканамічных даследаванняў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
1995—1997 гг. — Трэці сакратар, другі сакратар Упраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1997—1999 гг. — Начальнік аддзела ЕС і Савета Еўропы ўпраўлення рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
1999—2001 гг. — Начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2002-кастрычніка 2004 года гг. — Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
З 21.10.2004 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя, Каралеўстве Данія і Каралеўстве Нарвегія. Быў адстаўлены з гэтых пасад у жніўні 2012 года[1].
З 25 кастрычніка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі[2]. Займаў гэтую пасаду да 7 ліпеня 2022 года[3].
Зноскі
- ↑ Лукашенко уволил зампредседателя Госпогранкомитета и посла в Швеции (руск.). moyby.com (29 жніўня 2012).
- ↑ Назначаны новыя паслы Беларусі ў Германіі і Румыніі . belta.by (25 кастрычніка 2016).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 7 июля 2022 г. № 234