Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі

беларускі савецкі скульптар

Андрэ́й Міха́йлавіч Заспі́цкі (16 лютага 1924, Мазавец, Польшча — 9 сакавіка 2019, Мінск) — беларускі савецкі скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977)[3], заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі
у майстэрні скульптара 9 сакавіка 2015
у майстэрні скульптара 9 сакавіка 2015
Дата нараджэння 16 лютага 1924(1924-02-16) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2019(2019-03-09)[1][2] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр
Вядомыя працы Помнік Адаму Міцкевічу (Мінск)
Помнік Францыску Скарыну (Полацк)
Помнік Я. Купалу, Мінск
Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, Жодзіна
Уплыў Аляксей Глебаў
Прэміі Дзяржаўная прэмія СССР — 1977
Узнагароды BLR Order of Francysk Skaryna ribbon.svg
Званні Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Скульптуры на фасадзе будынка Сувораўскага вучылішча.
Скульптуры на «Варотах Мінска».

БіяграфіяПравіць

Даваенны перыядПравіць

Нарадзіўся на тэрыторыі Польшчы ў Мазоўшы. Бацька быў вядомым літографам, рабіў каляровыя плакаты[4]. Сярэднюю адукацыю Андрэй Заспіцкі атрымаў у Варшаўскай гімназіі. У 15 год, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Займаўся лепкай у Доме народнай творчасці. Першы твор маладога мастака «Трывога на караблі» адразу трапіў на выстаўку. У 1940 годзе тры яго творы — бюст Ф. Э. Дзяржынскага, «Бежанцы» і «Трывога на караблі» экспанаваліся на выстаўцы «Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры» ў Маскве. За бюст Дзяржынскага, які таксама паказалі на выставе «Абарона СССР», мастак быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Дом народнай творчасці накіраваў яго ў школу юных талентаў пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. За год Андрэй асвоіў поўны курс і экстэрнам здаў экзамены. Затым паспяхова здаў уступныя экзамены ў Акадэмію мастацтва. Але вучыцца не давялося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна[5].

Ваенны перыядПравіць

Сям’я Заспіцкіх была эвакуіравана ў Мачушанский раён Сталінградскай вобласці. Андрэй разам з аднагодкамі працаваў у полі і ў кузні. У пачатку 1941 года яго прызвалі ў войска.

Пасляваенны перыядПравіць

Толькі ў 1947 годзе мастак вярнуўся да творчасці. Ён прыехаў у Мінск і стажыраваўся з 1948 па 1956 гг. ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава. З 1949 г. ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках. У 1951 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры.

Памёр 9 сакавіка 2019 года ў Мінску. Крэміраваны 11 сакавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[6].

ТворчасцьПравіць

ХХ стагоддзеПравіць

Андрэй Заспіцкі стварыў вобразы паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрыне, кампазітара Фрыдэрыка Шапена, народнага беларускага паэта Янкі Купалы і фантан у аднаймённым парку (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім), свайго настаўніка скульптара Аляксея Глебава, пісьменніка Максіма Горкага ў аднайменным парку Мінска (сумесна з І. Міско і Н. Рыжанковым), герояў вайны Шаршнёва, Шмырова, Бумажкова.

Неаднаразова скульптар звяртаўся да тэмы вайны — «Партызанскія сцежкі», «Партызан-падрыўнік», «Партызан адпачывае». Кампазіцыя «Прысядзем перад дарогай» была прадстаўлена на выставе «Беларусь сацыялістычная». Да тэмы развітання маці з сынам майстар вяртаўся неаднаразова.

Кампазіцыя «Ленінскія словы» была створана Андрэем Заспіцкім да 50-годдзя першай рускай рэвалюцыі.

У 1955 годзе скульптар стварыў партрэт Адама Міцкевіча. У гэтыя гады Андрэй Заспіцкі таксама прыняў удзел у стварэнні скульптур «Калгасніца», «Салдат», «Партызанка» на вежах Прывакзальнай плошчы Мінска[7]. Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «Інжынер».

ХХІ стагоддзеПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 572. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 207. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Пікулік А. М. Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 324. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

СпасылкіПравіць