Адкрыць галоўнае меню

Андрэй Уладзіміравіч Панін

савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно
(Пасля перасылкі з Андрэй Панін)

Андрэй Уладзіміравіч Панін (28 мая 1962, Новасібірск — 6 сакавіка 2013, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001).

Андрэй Уладзіміравіч Панін
AndreyPanin (cropped).jpg
Дата нараджэння: 28 мая 1962(1962-05-28)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 сакавіка 2013(2013-03-06) (50 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Жонка: Natalya Rogozhkina[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, акцёр, тэатральны акцёр
Узнагароды:
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Q4375533? (26 сакавіка 2013)

Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі

Ніка[d] (2003)

Ніка[d] (2013)

IMDb: nm0659521
Commons-logo.svg Андрэй Уладзіміравіч Панін на ВікіСховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Андрэй Панін нарадзіўся 28 мая 1962 года ў Новасібірску. Праз два гады сям'я пераехала ў Чалябінск. Затым, калі Андрэю было шэсць гадоў, ён пераехаў у Кемерава, дзе і пражыў 16 гадоў.

У Кемерава скончыў Інстытут культуры. Некаторы час прапрацаваў у Мінусінскім тэатры, а затым адправіўся ў Маскву. У 1990 годзе ён скончыў Школу-студыю МХАТ, майстэрня А. Калягіна і стаў акцёрам МХАТ імя А. П. Чэхава. Быў жанаты на актрысе МХАТа Наталлі Рагожкінай. Сярод яго сцэнічных работ ролі ў спектаклях «Тры сястры», «Скупы рыцар», «Жаніцьба», «Смяротны нумар», антрэпрызная пастаноўка «Зіма». Быў заняты ў спектаклях тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова.

Адну з першых роляў у кіно Андрэй Панін сыграў у фільме «Па прамой». Вядомасць акцёр набыў дзякуючы карцінам «Мама, не гаруй» Максіма Пяжэмскага і «Мама» Дзяніса Еўсцігнеева. Несумнеўным творчым дасягненнем акцёра з'яўляецца ролю крымінальнага аўтарытэта Лёвы Шаламава ў фільме рэжысёра Аляксандра Атанесяна «24 гадзіны». Масавая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля тэлесерыяла «Брыгада», дзе ён па-майстэрску сыграў ролю карумпаванага міліцыянера, які пайшоў у глыбокі крымінал пачатку 1990-х. Папулярнасці Паніна спрыяў таксама поспех тэлесерыяла «Каменская».

На здымках фільма ля Вілейкі, 2005 годПравіць

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143922386 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Andrej Panin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць