Андрэй Альгердавіч

(1325—1399) князь полацкі
(Пасля перасылкі з Андрэй Полацкі)

Андрэ́й Альге́рдавіч (Андрэй Полацкі; каля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, князь полацкі (13481387), некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім.

Андрэй Альгердавіч
Павел Татарнікаў. «Андрэй Полацкі»
Павел Татарнікаў. «Андрэй Полацкі»
Князь пскоўскі
1341 — 1348
1377 — 1385
Папярэднік Мацвей Пскоўскі
Пераемнік Іван Андрэевіч
1394 — 1399
Папярэднік Іван Андрэевіч
Пераемнік
Князь полацкі
1342 — 1377
Папярэднік Нарымонт Гедзімінавіч
Пераемнік Скіргайла
1381 — 1387
Папярэднік Скіргайла
Пераемнік Скіргайла
1393 — 1399
Папярэднік Скіргайла
Нараджэнне 1325
Смерць 12 жніўня 1399
Род Гедзімінавічы і Альгердавічы[1]
Бацька Альгерд[2][3][…]
Маці Марыя[3][1]
Дзеці сыны: Міхаіл, Сямён, Іван і Фёдар
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшы сын Альгерда і яго першай жонкі віцебскай князёўны Марыі[4]. Нарадзіўся каля 1320 (у 1325[5]) года. У 1342 годзе прыняты пскавічамі на княжанне, але неўзабаве пакінуў Пскоў, напэўна, каб заняць полацкі сталец замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, а ў Пскове пакінуў намесніка Юрыя Вітаўтавіча, магчыма, свайго стрыечнага брата. Пасля гібелі Юрыя Вітаўтавіча ў баі з лівонскімі рыцарамі пскавічы, незадаволеныя адсутнасцю Андрэя, абралі іншага князя.

Рускае войска сустракае літоўскіх саюзнікаў — князёў Андрэя Альгердавіча Полацкага і Дзмітрыя Альгердавіча Бранскага

Удзельнічаў у паходзе вялікага князя цвярскога Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гадах здзейсніў паспяховыя паходы на Дынабург[4].

Пасля смерці Альгерда (1377), паводле запавету, вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай ў Полацку. Аднак пад націскам Ягайлы вымушаны быў з’ехаць з Полацка ў Пскоў, а адтуль неўзабаве ў Маскву.

Уступіў у саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам[4], удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у бітве на Вожы, адваяваў у Вялікага Княства Літоўскага для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, у 1380 годзе ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве, дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска[4].

Пасля ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, назваў лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам, прызнаў сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). У 1386 годзе спаліў Дрысенскі замак[6].

Неўзабаве захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль быў вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 годзе. Стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе са Скіргайлам[4]. Зноў княжыў у Пскове.

Загінуў у 1399 годзе ў бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыем і іншымі князямі.

 
Помнік Андрэю Альгердавічу у Полацку

Хроніка Быхаўца называе Андрэя сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым[4], а таксама чацвёртым сынам Альгерда і князем трубчэўскім Вінгальтам[4] («Y było synow u welikaho kniazia Olgierda dwanadcat, … czetwerty Wingolt Andrey, udeł ieho Trubczesk»), таму ў гістарыяграфіі XIX ст. гэтае імя прыпісвалі Андрэю як свецкае літоўскае, але з іншых крыніц яно не вядома[7].

Зноскі

  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 336.
  2. К. Б. Андрей // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 288.
  3. а б Андрей Ольгердович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 764.
  4. а б в г д е ё Андрей Полоцкий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  6. Мацей Стрыйкоўскі. Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).
  7. Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły… — S. 18, прим. 4.

Літаратура

правіць
  • Варонін В. А. Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага // Гістарычны альманах. — Т. 15. Гародня, 2009.
  • Ермаловіч М. І. Андрэй Альгердавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza, króla Polski, wielkiego Xięcia Litwy. Jako dalszy ciąg «Synów Giedymina». Z tablicami genealogicznymi. Lwów, 1867. VIII, 416 s.