Андрэй Юр’евіч Пышнік
Андрэй Пышнік (нар. 1 лютага 1968, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага футбольнага клуба «Мінск».
Поўнае імя | Андрэй Юр’евіч Пышнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 лютага 1968 (57 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Пышнік з’яўляецца сынам вядомага беларускага трэнера Юрыя Антонавіча Пышніка.
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскай СДЮШАР-5, у савецкі час выступаў у Сярэдняй Азіі. З 1992 года выступаў за мінскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Атаку-Аўру». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Апошнія гады кар’еры правёў у складзе мінскага РВАРа.
Трэнерская кар’ера
правіцьЗ 2001 года стаў працаваць памочнікам свайго бацькі: спачатку ў РВАРы, потым у мінскім «Дынама» і юнацкіх зборных Беларусі. Пазней узначаліў дубль дынамаўцаў. Дадаткова ў верасні 2012 года стаў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (юнакі 1995 года нараджэння). У снежні 2012 года быў звольнены з «Дынама».
У студзені 2013 года ўзначаліў дубль футбольнага клуба «Мінск», адначасова застаўшыся галоўным трэнерам юніёрскай зборнай[1]. Увосень 2013 года, пасля няўдалага выступу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, зборная 1995 года спыніла існаванне, і Пышнік сканцэнтраваўся на працы з дублем «Мінска».
У чэрвені 2014 года пасля адстаўкі Андрэя Скорабагацькі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а неўзабаве — і галоўным трэнерам «Мінска»[2]. У сезоне 2014 прывёў каманду да сёмага месца ў чэмпіянаце, і застаўся галоўным трэнерам на сезон 2015. У новым сезоне каманда значны час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на брозавыя медалі, але ў канцы атрымала пяць паражэнняў запар і ў выніку скончыла сезон на шостым месцы. Па заканчэнні сезону кантракт з трэнерам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Пышнік пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінска»[3]. Неўзабаве стала вядома, што Пышнік працягне працу ў клубе ў якасці спецыяліста па моладзевым футболе[4].
У чэрвені 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Першай лізе[5]. Па выніках сезону 2016 «Тарпеда» заняла дзявятае месца, а ў сезоне 2017 каманда доўгі час ішла сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку стала трэцяй. У снежні 2017 года кантракт «Тарпеда» з Пышнікам быў разарваны[6].
Пазней стаў працаваць з юнацкімі камандамі «Мінска». У сакавіку 2021 года ўзначаліў жаночую каманду клуба[7].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[8].
Дасягненні
правіць- Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 1996
Крыніцы
правіць- ↑ Андрей Пышник возглавил дубль "Минска"
- ↑ Андрей Пышник. Минская смена
- ↑ Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"
- ↑ Андрей Пышник остается в "Минске"
- ↑ Минское "Торпедо" возглавил Андрей Пышник
- ↑ Андрей Пышник покинул пост главного тренера минского "Торпедо"
- ↑ Женский "Минск" объявил о назначении Андрея Пышника главным тренером
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO