Андрэй Радзюк
Андрэй Анатолевіч Радзюк (нар. 22 сакавіка 1990) — беларускі валейбаліст. Майстар спорту Беларусі.
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 сакавіка 1990 (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьВыхаванец брэсцкай школы валейбола пачынаў прафесійную кар’еру ў «Заходнім Бугу», потым выступаў за сталічны «Будаўнік». У сезоне 2014/2015 гуляў у казахстанскім «Таразе». Потым быў перыяд выступу за швейцарскі «Лугана Драганс». На наступны сезон 2016/2017 вярнуўся ў Беларусь, дзе падпісаў пагадненне з мінскім «Будаўніком». Далей валейбаліст бараніў колеры салігорскага «Шахцёра» у сезоне чэмпіянату Беларусі 2017/2018, а пазней адправіўся ў італьянскі валейбольны клуб «Джоя-дэль-Колю», дзе правёў адзін год і па завяршэнні кантракта вярнуўся назад у стан салігорцаў.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (10): 2023/24, 2022/23, 2021/22, 2020/21, 2020/21, 2019/20, 2019/20, 2018/19, 2018/19, 2017/18
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2016/17
- Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2023/24, 2022/23, 2021/22, 2020/21, 2020/21, 2019/20, 2019/20, 2018/19, 2018/19, 2016/17
- Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (1): 2017/18