Андрэй Аляксандравіч Разін
Андрэй Аляксандравіч Разін (нар. 12 жніўня 1979) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Поўнае імя | Андрэй Аляксандравіч Разін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 жніўня 1979 (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», пазней перабраўся ў «Дынама» з Мінска. Лепей за ўсё правёў сезон 2004, калі дапамог мінчанам стаць чэмпіёнамі, быў тады прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату. Пасля гуляў у Швецыі і Расіі.
У 2009 годзе перабраўся ў «Мінск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазіцыі флангавага паўабаронцы. Прывёў клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2010 і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013.
У студзені 2014 года пакінуў «Мінск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнерам каманды «Мінск-2»[2], у складзе якой і распачаў сезон 2014. Быў адным з лідараў каманды, аднак у студзені 2015 года «Мінск-2» спыніў існаванне, пасля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў юнацкую каманду «Мінска».
МіжнароднаяПравіць
У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
ТрэнерскаяПравіць
У студзені 2016 года, пасля таго як «Мінск» узначаліў Георгій Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Мінск» заняў 9-е месца з 16 у чэмпіянаце Беларусі 2019. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4].
У жніўні 2020 года пасля шэрагу няўдач пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся працаваць у структуры «Мінска»[5].
ДасягненніПравіць
- Чэмпіянат Беларусі:
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2005
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000, 2010
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2004
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2004
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2003, 2004, 2005, 2010
- Кубак Беларусі:
- Пераможца Кубка Беларусі: 2013
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Мінск» Архівавана 21 лютага 2020.
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)