Андрэй Рублёў (фільм)
«Андрэй Рублёў» (руск.: Андрей Рублёв) — гістарычная кінадрама Андрэя Таркоўскага, знятая ў 1966 годзе на кінастудыі «Масфільм». Першапачаткова карціне планавалі даць назву «Страсці па Андрэю».
Андрэй Рублёў | |
---|---|
Жанр | артхаус, драматычны фільм і medieval film[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 185 хв. |
Бюджэт | 900 000 ₽[10] |
Краіна | |
Мова | руская, татарская мова[1] і італьянская мова[1] |
Год | 1966, 24 снежня 1971[2] і 4 кастрычніка 1973[3] |
IMDb | ID 0060107 |
Сюжэт
правіцьФільм распавядае пра жыццё рускага іканапісца Андрэя Рублёва. Апавяданне, падзеленае на 8 навел-эпізодаў з 1400 па 1423 год, распавядае пра жыццё Русі XV стагоддзя, пабачанай вачыма вандроўнага манаха Андрэя Рублёва.
Асобныя навелы сюжэтна мала звязаны адна з адной, але малююць агульную карціну сярэднявечнай Русі, якая складваецца накшталт мазаікі. Першая глава фільма не звязаная з сюжэтам — гэта метафара мастацкага гледжання і палёту, рэжысёр абгульвае міф пра Ікара і звязвае з паданнем пра палёт на паветраным шары паддзячага Кракутнага ў XVIII стагоддзі.
Завязка сюжэта — сыход з Андронікава манастыра трох манахаў: Данііла, Кірылы і Андрэя Рублёва. Чакаючы непагадзь, манахі спыняюцца пад дахам вялікага хлява, дзе дае прадстаўленне вандроўны артыст-скамарох. Не паспявае ён адпачыць пасля скокаў, як яго па даносе манаха збіваюць і вязуць стражнікі.
Паганскае свята — ноч пад Івана Купала ў глухой вёсцы. Свята грахоўнай плоці: аголеныя юнакі і дзяўчаты перад вачыма мастака купаюцца ў рацэ. Адна з купальшчыц спрабавала спакусіць Андрэя, выклікаўшы трымценне ў душы манаха. Даніла (настаўнік Андрэя) разумее, што адбылося ноччу, пасля нядоўгіх роспытаў адказвае Андрэю: «Твой грэх. Тваё сумленне. Твае малітвы». І тут жа яны бачаць напад стражнікаў князя на язычнікаў.
Арцель разьбяроў, якая толькі што рэзала з каменю палаты вялікага князя Васіля, іх асляпілі — верагодна, каб брату вялікага князя Юрыю Звенігародскаму не ўдалося атрымаць майстэрскай работы тых майстроў, а таксама для постраху іншых велікакняжацкіх майстравых.
Навела «Аперацыя». Княжацкія міжусобіцы прыводзяць да страшнага нападу на Уладзімір татарскай арды Эдыгея. Разрабаванне горада і храма татарскімі ваярамі. Фрэскі і іконы Рублёва гінуць пад ботамі захопнікаў. Андрэй Рублёў бачыць, як адзін з варвараў цягне юродзівую дзяўчыну, і ратуе яе, разбіваючы галаву гвалтаўніка сякерай.
Усе гэтыя страшныя карціны ўспрымаюцца як выпрабаванне веры Андрэя Рублёва. Праз увесь фільм праходзіць філасофская спрэчка Андрэя Рублёва і Феафана Грэка. Расчараваны і надламаны Андрэй Рублёў вяртаецца ў свой манастыр, сумняваючыся, ці патрэбныя яго іконы людзям. Сумневам і пакутам Андрэя супрацьпастаўленае спакойнае і супакоенае рэлігійнае ўспрыманне свету Феафана. Ён настаўляе Андрэя і просіць яго, нягледзячы ні на што, працягваць тварыць. Адзін з манахаў, Кірыл, у пачатку сюжэту, праклінаючы Феафана, сыходзіць з манастыра. Але ён вяртаецца разам з Рублёвым і прыпадае да ног настаяцеля манастыра, молячы дараваць яму грахі.
Андрэй Рублёў, выкупаючы страшны грэх — забойства чалавека, бярэ на сябе зарок маўчання. Мяркуючы па сюжэце, ён трымае зарок пятнаццаць гадоў. Гэты зарок маўчання — адзін з нямногіх фактаў з жыцця Рублёва, якія дайшлі да нас.
Тэхнічныя дадзеныя
правіць- Першый паказ у кіно:
- Колер: чорно-белы
- Паказ на ТБ:
- Узрост: 18+
- Выданные на DVD: Буйны план
Зноскі
- ↑ а б выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 3 чэрвеня 2022.
- ↑ Danish Film Database
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0060107/ Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/es/film763373.html Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt0060107/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.bbfc.co.uk/releases/andrei-rublev-film Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/andriej-rublow Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://lib.ru/CINEMA/kinolit/TARKOWSKIJ/turtarkowskij.txt