Адкрыць галоўнае меню

Андрэй Анатолевіч Рыбакоў

(Пасля перасылкі з Андрэй Рыбакоў)

Андрэй Анатолевіч Рыбакоў (4 сакавіка 1982 у Магілёве) — беларускі цяжкаатлет.

Weightlifting pictogram.svg Андрэй Рыбакоў
руск.: Андреӣ Анатольевич Рыбаков
Andrei Rybakov.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Андрэй Анатолевіч Рыбакоў
Арыгінальнае імя руск.: Андреӣ Анатольевич Рыбаков
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Дата нараджэння 4 сакавіка 1982(1982-03-04) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Рыбакоў атрымаў срэбны медаль у мужчынскай вагавай катэгорыі да 85 кг. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне ён зноў атрымаў срэбны медаль у той жа катэгорыі. Але паўторнае даследаванне яго допінг-пробы выявіла забароненыя рэчывы: дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яго (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.

Чэмпіён Беларусі 2012 года ў катэгорыі да 94 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 85 кг, дзе не паказаў значных вынікаў [1].

Рыбакову належаць сусветныя рэкорды ў катэгорыі да 85 кг: у рыўку — 187 кг (ЧС, Чыянгмай, 2007) і па суме рыўка і штуршку — 394 кг (АГ, Пекін, 2008)[2]. Рэкорд па суме перасягнуты іранцам Кіянушам Растамі ў 2016 г.

Зноскі

  1. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  2. Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі Сусветныя рэкорды. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.(англ.) 

СпасылкіПравіць