Андрэй Аляксеевіч Сарокін

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Андрэй Сарокін)

Андрэй Сарокін (нар. 28 сакавіка 1996, Масква) — расійскі футбаліст, паўабаронца стаўрапальскага «Дынама».

Футбол
Андрэй Сарокін
Поўнае імя Андрэй Аляксеевіч Сарокін
Нарадзіўся 28 сакавіка 1996(1996-03-28)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Расія Лакаматыў (Масква)
2013—2015 Расія ЦСКА (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Расія ЦСКА (Масква) 0 (0)
2015—2016 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 21 (0)
2017 Расія Растоў 0 (0)
2017—2018 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 19 (0)
2018—2020 Беларусь Гарадзея 44 (4)
2021 Расія Дынама (Стаўрапаль) 29 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Расія Расія (да 16) 9 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец маскоўскіх «Лакаматыва» і ЦСКА, з 2013 года пачаў выступаць за дубль ЦСКА. У 2015 годзе перайшоў у «Сахалін», за які выступаў у ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У пачатку 2017 года перайшоў у «Растоў», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2017/18 вярнуўся ў «Сахалін» і дапамог клубу атрымаць перамогу ў зоне «Усход» ПФЛ.

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У сезоне 2018 згуляў за каманду ў пяці матчах. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на адзін год[3]. У 2019—2020 гадах гуляў у аснове «Гарадзеі», звычайна выхадзіў у стартавым складзе.

У лютым 2021 года стаў іграком стаўрапальскага «Дынама», пакінуў клуб у студзені 2022 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкую зборную Расіі.

Дасягненні правіць

  •   Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Усход»): 2017/18

Зноскі