Андрэй Станіслаў Сапега

Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Пятра Сапегі. Староста ўсвяцкі ў 16121623 і ваўкавыскі з 1645, кашталян троцкі ў 16411644 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (16221628).

Андрэй Станіслаў Сапега
польск.: Mikołaj Sapieha Pobożny
Andrej Stanisłaŭ Sapieha. Андрэй Станіслаў Сапега (1709).jpg
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
 
Дзейнасць ваенны
Нараджэнне 1592
Смерць 25 сакавіка 1646(1646-03-25)
Пахаванне
Род Сапегі
Бацька Ян Пётр Сапега
Маці Соф’я з Вейгераў[d]

БіяграфіяПравіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна.

Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 16221628 удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.

Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала[1].

Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касцёле бернардзінцаў у Гродна[2].

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.

ЛітаратураПравіць