Андрэй Сцяпанавіч Федарэнка

украінскі футбаліст

Андрэй Федарэнка (нар. 9 студзеня 1984, Чарнігаў) — украінскі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у казахстанскім клубе «Аксу».

Футбол
Андрэй Федарэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сцяпанавіч Федарэнка
Нарадзіўся 9 студзеня 1984(1984-01-09)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 192 см
Вага 87 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Аксу
Пасада трэнер брамнікаў
Маладзёжныя клубы
1998—2000 Украіна Юнацтва (Чарнігаў)
2001 Расія Акадэміка (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Расія Шыннік (Яраслаўль) 0 (0)
2005 Украіна Сталь (Днепрадзяржынск) 2 (-3)
2006 Украіна Нафком (Бравары) 11 (-9)
2006—2007 Казахстан Атырау 9 (-18)
2007—2008 Румынія Чахлэўл (П’ятра-Нямц) 5 (-8)
2008   Румынія Дынама-2 (Бухарэст) 7
2008—2009 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 24 (-24)
2008   Украіна Дзясна-2 (Чарнігаў) 2 (-5)
2009—2012 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 3 (-7)
2012—2015 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 55 (-44)
2015 Швецыя Эльгарна (Хернёсанд)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 27 (-35)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 0 (0)
2018 Швецыя Умеа 24 (-30)
2019 Латвія Валміера 0 (0)
2019 Украіна Падолле (Хмяльніцкі) 19 (-24)
Трэнерская кар’ера
2020—2022 Украіна Колас (Каваліўка) мол.
2022— Казахстан Аксу брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец чарнігаўскага футбола, у ДЮФЛ гуляў за каманду «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2001 годзе вучыўся ў Маскве ў юнацкай футбольнай школе «Акадэміка». Выступы ў дарослым футболе таксама пачаў у Расіі — у яраслаўскім «Шынніку», дзе гуляў толькі за дублюючы склад. У 2005 годзе вярнуўся ў Украіну, выступаў спачатку за першалігавую днепрадзяржынскую «Сталь», а пасля за другалігавы «Нафком», які стаў першай камандай, у якой Федарэнка быў асноўным брамнікам.

На працягу 2006—2008 гадоў выступаў за мяжой — спачатку ў Казахстане, дзе абараняе колеры клуба «Атырау», а затым у Румыніі, дзе гуляў за «Чахлэўл» і дублюючы склад бухарэсцкага «Дынама». З восені 2008 года ізноў выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны, на гэты раз у складзе «Дзясны» з роднага Чарнігава. На працягу аднаго сезона, праведзенага ў камандзе, становіцца не толькі асноўным брамнікам, але і віцэ-капітанам.

Сезон 2009/10 пачынаў ужо ў клубе ўкраінскай Прэм’ер-лігі — крыварожскім «Крыўбасе», у матчах Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 жніўня 2009 года ў гульні супраць кіеўскага «Дынама» (паражэнне 1:3). Прапусціўшы ў першых двух гульнях за крыварожскую каманду 6 мячоў, перастаў трапляць у стартавы склад. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Дзясну», дзе гуляў на працягу трох наступных гадоў. У другой палове 2015 года выступаў за клуб «Эльгарна» з пятага дывізіёна Швецыі.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»[2], які ў сезоне 2016 дэбютаваў у мясцовай Вышэйшай лізе. У выніку падпісаў кантракт з клубам і правёў сезон у якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[3].

У кастрычніку 2017 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[4], дзе быў другім брамнікам. У сакавіку 2018 года зноў адправіўся ў Швецыю, папоўніўшы склад «Умеа». У пачатку 2019 года далучыўся да латвійскай «Валміеры».

У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну і стаў асноўным брамнікам хмяльніцкага «Падолля». У лютым 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і пазней стаў трэнерам брамнікаў у моладзевым складзе каваліўскага «Коласа».

Трэнерская кар’ера правіць

У 2022 годзе стаў трэнерам брамнікаў казахстанскага «Аксу».

Зноскі