Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў

Сіхан Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў (нар. 9 верасня 1961, Магілёў) — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Battodo, Kubojutsu, Кэндо, рукапашны бой і інш.), заснавальнік і кіраўнік International Karate Association of Belarus.

Сіхан Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў
Партрэт
Імя: Андрэй Сяргеевіч
Прозвішча: Вядзернікаў
Дата нараджэння: 9 верасня 1961(1961-09-09) (62 гады)
Месца нараджэння:
Гады актыўнасці: 1970 — цяперашні час
Стылі: Gosoku Ryu
Kubojutsu
Kobudo
Сайт: sites.google.com/site/ik…

Біяграфія правіць

Вывучаць каратэ пачаў ва ўзросце 9 гадоў. У 1981 годзе ў Дрэздэне адкрыў сваё першае Додзё ў Германіі. У 1982 годзе ў Мінску адкрыў Додзё International Karate Association у Беларусі: International Karate Association of Belarus. Настаўнік сіхана Вядзернікава — Сокэ Кубота Такаюкі.

Сіхан навучаў каратэ і баявым мастацтвам у Германіі (Дрэздэн, Франкфурт-на-Майне, Грос-Герау і г.д.), Бельгіі (Брусель, Намюр), Літве (Вільнюс), Венгрыі (Будапешт), Кітаі (Пекін), Канадзе (Таронта), Італіі (Сардзінія, Мілан, Турын), Сербіі (Бялград), Славакіі (Браціслава, Бойніцэ і г.д.), Крыме (Ялта, Алушта, Феадосія), Арменіі (Ерэван, Абавян), Грузіі (Кабулеты), Расіі (Масква) і Швецыі (Стакгольм, Упсала). Сертыфікаваны інструктар Беларускага Савета «Дынама».

Падчас навучання баявым мастацтвам адбыліся ўдзелы ў семінарах, навучанне ў додзё і супрацоўніцтва з такімі японскімі майстрамі, як Tsuguo Sakumoto, Hidetaka Nishiyama, Takemasa Okuyama, Дэмура Фуміо, Hataya Mitsuo, а таксама з акінаўскім майстрам Tetsuhiro Hokama і такімі еўрапейскімі майстрамі, як Хуберт Лаэнен і лідарамі Фудокан Уладзімірам Ёрга і Ільём Ёрга.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць