Андрэй Сяргеевіч Краўчанка

беларускі лёгкаатлет

Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Лёгкая атлетыка
Андрэй Краўчанка
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Краўчанка
Спецыялізацыя дзесяцібор'е[d]
Клуб Дынама
Нарадзіўся 4 студзеня 1986(1986-01-04)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Трэнеры Iгар Сiвадзедаў
Рост 191 см
Вага 84 кг
IAAF 14176795
Асабістыя рэкорды
Сямібор’е 6303 (2014)
Дзесяцібор’е 8617 (2007)
Апошняе абнаўленне: 14 жніўня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту.

Асабістыя рэкорды правіць

Дзесяцібор’е правіць

Дысцыпліна Вынік Горад Дата
100 м 10,86   Гётцыс 26.05.2007
400 м 47,17   Таланс 22.09.2007
1500 м 4.24,44   Гётцыс 28.05.2006
110 м з/б 13,93   Мінск 17.05.2007
Вышыня 2,22   Цюрых 12.08.2014
Шост 5,20   Хенгела 29.06.2008
Даўжыня 7,90   Гётцыс 26.05.2007
Ядро 15,19   Цюрых 12.08.2014
Дыск 45,48   Барселона 29.07.2010
Дзіда 68,11   Цюрых 13.08.2014
Дзесяцібор'е 8617   Гётцыс 27.05.2007

Сямібор’е правіць

Дысцыпліна Вынік Горад Дата
60 м 7,03   Талін 15.02.2008
1000 м 2.39,80   Парыж 06.03.2011
60 м з/б 7,90   Магілёў 21.02.2010
Вышыня 2,21   Сопат 07.03.2014
Шост 5,30   Хенгела 09.03.2008
Даўжыня 7,69   Талін 15.02.2008
Ядро 15,42   Сопат 07.03.2014
Сямібор’е 6303   Сопат 07.03.2014

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].

Зноскі

Спасылкі правіць