Андрэй Сяргеевіч Саковіч

беларускі футбаліст

Андрэй Саковіч (нар. 15 красавіка 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Андрэй Саковіч
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Саковіч
Нарадзіўся 15 красавіка 1992(1992-04-15)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2016 Беларусь Гомель 19 (-29)
2010   Беларусь Гомель-2 29 (-40)
2016 Беларусь Ліда 13 (-9)
2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (-23)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 28 (-37)
2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 14 (-18)
2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 0 (0)
2020 Беларусь Гарадзея 3 (-7)
2021—2023 Беларусь Паперпрам (Гомель) 58 (-76)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 1 (-2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лютага 2015

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Гомеля», з 2008 года выступаў за дубль. У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам фарм-клуба «Гомель-2», які гуляў у Другой лізе.

З 2012 года стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 згуляў свой першы матч у Вышэйшай лізе (супраць «Белшыны», 1:3).

З 2013 перастаў з’яўляцца ў аснове, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, выступаў за дубль. У выніку ў снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб[3]. Аднак праз некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт[4].

Сезон 2015 Андрэй пачаў у якасці асноўнага брамніка «Гомеля». Са жніўня саступіў месца ў аснове Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасля вылету «Гомеля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сезоне 2016 не з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком «Ліды»[5], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў лідскі клуб[6].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ўзначаліў былы трэнер «Гомеля» Алег Кубараў[7]. Аднак ужо ў сакавіку 2017 года пакінуў «Шахцёр», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[8], і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[9]. У складзе бабруйскага клуба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Белшыну».

У студзені 2018 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[10]. Быў асноўным брамнікам жыткавіцкага клуба. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Грэмзам.

У студзені 2020 года перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[11]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіповічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 года разарваў кантракт з клубам[12] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі.

У сакавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», дзе быў асноўным брамнікам у Другой лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[13]. Пакінуў «Паперпрам» у студзені 2024 года[14].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2012—2013 гадах прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі, але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 года ў матчы супраць Чарнагорыі на турніры памяці Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Гомель   2 −0
2009 дубль Гомель   19 −19
2010 Д3 Гомель-2   29 −40
2011 дубль Гомель   10 −3
2012 Д1 Гомель   1 −3
2013 дубль Гомель   30 −20
2014 дубль Гомель   31 −23
2015 Д1 Гомель   18 −26
2016 (1) Д2 Гомель   0 0
2016 (2) Д2 Ліда   13 −9
2017 Д2 Белшына   24 −23
2018 Д2 ЮАС   28 −37
2019 Д2 Нафтан   14 −18
2020 (1) Д2 Спадарожнік   0 0
2020 (2) Д1 Гарадзея   3 −7
2021 Д3 Паперпрам   12 −9
2022 Д3 Паперпрам   15 −12
2023 Д2 Паперпрам   31 −55

Крыніцы правіць

  1. Andrey Sakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://vk.com/photo-121879905_457250613
  3. Вратарь Сакович покидает «Гомель» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Сакович продлил контракт с «Гомелем» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Cакович перешел в «Лиду» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Андрей Сакович покинул "Лиду" (руск.). football.by (20 снежня 2016). Праверана 25 сакавіка 2024.
  7. Андрей Сакович стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  8. "Шахтер" расторг контракт с Саковичем (руск.). football.by (15 сакавіка 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  9. Андрей Сакович стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (21 сакавіка 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  10. Андрей Сакович подписал контракт с ЮАС (руск.). football.by (11 студзеня 2018). Праверана 25 сакавіка 2024.
  11. Вратарь Сакович сменил "Нафтан" на "Спутник" (руск.). football.by (18 студзеня 2020). Праверана 25 сакавіка 2024.
  12. Сакович покинул "Спутник" (руск.). football.by (3 ліпеня 2020). Праверана 25 сакавіка 2024.
  13. Сакович продолжит выступать за "Бумпром" (руск.). football.by (5 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
  14. Андрей Сакович покинул «Бумпром» (руск.). bel.football (25 студзеня 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.