Андрэй Уладзіміравіч
Андрэй Уладзіміравіч — малодшы сын Уладзіміра Альгердавіча.
Андрэй Уладзіміравіч | |
---|---|
укр.: Андрій Володимирович | |
Нараджэнне | 1390 |
Смерць | 1457 |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Уладзімір Альгердавіч |
Дзеці | Еўдакія Андрэеўна[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Біяграфія Правіць
Пасля смерці бацькі, Андрэй Уладзіміравіч не атрымаў удзела, а быў служылым князем, але паходжанне забяспечвала яму месца ў гаспадарскай радзе. Ад вялікага князя літоўскага атрымаў уладанні ў розных краях ВКЛ, валодаў Лагойскам, Гайнай і Камянцом на поўнач ад Менска, Палонна ў Віцебскай зямлі, Славянскам і Магільна ў вярхоўях Нёмана, сялом Белым (на месцы цяперашняга Лепеля).
Сям’я Правіць
Жанаты быў з Марыя Іванаўнай з «паноў Чарэйскіх»[1]. Сваіх дзяцей Глеба і Еўдакію перажыў.
Пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча адна частка маёнткаў вярнулася да вял. князя, другая адышла ўнучцы — Фядоры Рагацінскай, жонцы кн. Івана Кобрынскага, трэцяя, сяло Белае (сучасны Лепель) -- родзічам жонкі, панам Чарэйскім.
Радавод Правіць
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Маецца на ўвазе баярын Іван Чарэйскі і 5 яго сыноў, братоў Марыі. Місаіл — праваслаўны смаленскі епіскап, заснаваў у сваёй частцы Чарэйскага маёнтка, на возеры Галаўлі, манастыр у імя св. Троіцы, паводле тастаменту Місаіла права апекі над Чарэйскім манастыром атрымаў Багдан Сапега; Міхаіл Пструх — ахвяраваў у 1454 на карысць Чарэйскага манастыра св. Троіцы землі каля азёр Галаўля і Чарэя; Дашка — яго сыны (Іван, Васіль, Алехна і Сенька) каля 1475 падаравалі Чарэйскаму манастыру ўрочышча Клубінічы (зараз — вёска на поўначы Крупскага раёна). Адзін з сыноў Дашкі — Сенька Дашкавіч, меў сына Васька Сенькавіч (узг. да 1524); Сенька — меў дачку Марыю, жонку Фёдара Фёдаравіча Друцкага-Саколінскага; Мікіта — меў сына Ждана і ўнука Льва Жданавіча (узг. 1602).
Літаратура Правіць
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 337—338.