Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч
Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч (нар. 12 студзеня 1965, в. Каўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2016), дацэнт. Старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі»
Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1965 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2016) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1989 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторыя». У 1988—1999 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 2000—2001 гадах — у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, у 2001—2008 гадах — загадчык кафедры Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, з 2008 года — дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ, з красавіка 2014 года — загадчык кафедры дыплатамычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін.
У снежні 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Беларуска-германскія адносіны ў 1990-х гг.» У 2016 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у гэтым жа годзе прысвоена ступень доктара навук. Прыймаў удзел у распрацоўцы і рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў у галіне вышэйшай адукацыі.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].
Аўтар больш за 160 вучэбна-метадычных і навуковых прац[2].
Зноскі
- ↑ Русакович Андрей Владимирович Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 23 кастрычніка 2020.