Андрэй Уладзіміравіч Унучак
Андрэй Уладзіміравіч Унучак або Андрусь Унучак (нар. 29 кастрычніка 1978, Яршэвічы, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, драматург. Кандыдат гістарычных навук (2005).
Андрэй Уладзіміравіч Унучак | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, драматург |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў у вёсцы Яршэвічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў школу з залатым медалём.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 2000 годзе з адзнакай. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «„Наша ніва“ і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.)» (07.00.02 — Айчынная гісторыя; навуковы кіраўнік — д.г.н. М. С. Сташкевіч).
З 2001 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, у 2001—2004 гадах — аспірант; 2004—2007 — малодшы навуковы супрацоўнік; 2007—2010 — навуковы супрацоўнік; 2011 — старшы навуковы супрацоўнік; 2011—2013 — загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў; 2014—2015 — загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці; 2016—2020 — загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу.
Па сумяшчальніцтве выкладаў у БДУ і БНТУ.
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе падтрымаў сваіх калег, звольненых па палітычных матывах з Інстытута гісторыі НАН Беларусі і на знак салідарнасці падаў заяву на звальненне[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаецца пытаннямі беларускага нацыянальнага руху першай трэці ХХ ст., палітыкі ўладаў Расійскай імперыі на беларускіх землях у другой палове XIX ст. — пачатку XX ст., гісторыяй пратэстанцкай царквы Беларусі ў 1905—1939 гады. Даследуе біяграфіі беларускіх нацыянальных дзеячаў.
Адзін з арганізатараў міжнародных навуковых канферэнцый: «Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць», «Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч» (2016), «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага)» (2017).
Галоўны рэдактар зборніка «Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі» (2011)[3].
Апублікаваў каля 50 навуковых прац.
Дысертацыя
правіць- «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906―1915 гг.) : аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук : 07.00.02 : 00.00.2005 / Унучак Андрэй Уладзіміравіч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова Інстытут гісторыі. — Мінск, 2005. — 19 с.
Манаграфія
правіць- «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.). — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 186 с.
Калектыўныя манаграфіі
правіць- Беларускі нацыянальны рух: асноўныя напрамкі развіцця / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы. — Мінск, Беларуская навука, 2006.
- Культура и общественно-политическая мысль Беларуси в 1863—1900 гг.; Беларусь в начале ХХ в. Укрепление национального самосознания // История России: Новое и Новейшее время. — Москва: ЭКСМО, 2010.
- «Мы ёсьць народам»: Мітрафан Доўнар-Запольскі ў апошнім перыядзе жыцця і творчасці (1918—1934) // Доўнар-Запольскі М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука, 2009.
- Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў канцы ХІХ ст. — 1917 г. // На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы. — Мінск: Беларуская навука, 2011.
- «Наша ніва» і беларуская нацыянальная ідэя (1906—1915 гг.) // Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў XVIII — пачатку ХХІ ст. Кн. 1. — Мінск: Беларуская навука, 2011.
- История Белорусской железной дороги. Из века ХІХ — в век ХХІ / В. В. Яновская и др. — Минск: Маст. літ., 2012.
Пісьменніцкая дзейнасць
правіць- Біблія князя Радзівіла / Андрусь Унучак. 1517 / Аляксей Шэін, Андрусь Унучак : гістарычныя п’есы. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2019. — 119 с.
Па п’есе пастаўлены спектакль пад кіраўніцтвам рэжысёра і акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука[4]. Спектакль неаднаразова паказвалі ў розных тэатрах Беларусі[5].
Узнагароды і прэміі
правіць- 2013 — Лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў за цыкл работ, прысвечаных тэме «„Наша Ніва“ і гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст.»[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Из Института истории НАН уволены семеро сотрудников. Ещё пятеро ушли сами, в знак солидарности . Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ Авторский профиль в журнале Arche . Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ “Біблія князя Радзівіла” . Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ «Библия князя Радзивилла»: в Бресте прошел показ спектакля, посвящённого великому реформатору ВКЛ . Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ Перечень лауреатов премий Национальной академии наук Беларуси 2013 года . Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 12 снежня 2020.