Андрэй Уладзіміравіч Унучак

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Андрэй Унучак)

Андрэй Уладзіміравіч Унучак або Андрусь Унучак (нар. 29 кастрычніка 1978(1978-10-29), Яршэвічы, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, драматург. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Андрэй Уладзіміравіч Унучак
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1978(1978-10-29) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, драматург
Навуковая сфера гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў у вёсцы Яршэвічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў школу з залатым медалём.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 2000 годзе з адзнакай. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «„Наша ніва“ і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.)» (07.00.02 — Айчынная гісторыя; навуковы кіраўнік — д.г.н. М. С. Сташкевіч).

З 2001 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, у 2001—2004 гадах — аспірант; 2004—2007 — малодшы навуковы супрацоўнік; 2007—2010 — навуковы супрацоўнік; 2011 — старшы навуковы супрацоўнік; 2011—2013 — загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў; 2014—2015 — загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці; 2016—2020 — загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу.

Па сумяшчальніцтве выкладаў у БДУ і БНТУ.

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе падтрымаў сваіх калег, звольненых па палітычных матывах з Інстытута гісторыі НАН Беларусі і на знак салідарнасці падаў заяву на звальненне[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаецца пытаннямі беларускага нацыянальнага руху першай трэці ХХ ст., палітыкі ўладаў Расійскай імперыі на беларускіх землях у другой палове XIX ст. — пачатку XX ст., гісторыяй пратэстанцкай царквы Беларусі ў 1905—1939 гады. Даследуе біяграфіі беларускіх нацыянальных дзеячаў.

Адзін з арганізатараў міжнародных навуковых канферэнцый: «Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць», «Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч» (2016), «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага)» (2017).

Галоўны рэдактар зборніка «Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі» (2011)[3].

Апублікаваў каля 50 навуковых прац.

Дысертацыя

правіць
  • «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906―1915 гг.) : аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук : 07.00.02 : 00.00.2005 / Унучак Андрэй Уладзіміравіч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова Інстытут гісторыі. — Мінск, 2005. — 19 с.

Манаграфія

правіць
  • «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.). — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 186 с.

Калектыўныя манаграфіі

правіць
  • Беларускі нацыянальны рух: асноўныя напрамкі развіцця / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы. — Мінск, Беларуская навука, 2006.
  • Культура и общественно-политическая мысль Беларуси в 1863—1900 гг.; Беларусь в начале ХХ в. Укрепление национального самосознания // История России: Новое и Новейшее время. — Москва: ЭКСМО, 2010.
  • «Мы ёсьць народам»: Мітрафан Доўнар-Запольскі ў апошнім перыядзе жыцця і творчасці (1918—1934) // Доўнар-Запольскі М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука, 2009.
  • Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў канцы ХІХ ст. — 1917 г. // На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы. — Мінск: Беларуская навука, 2011.
  • «Наша ніва» і беларуская нацыянальная ідэя (1906—1915 гг.) // Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў XVIII — пачатку ХХІ ст. Кн. 1. — Мінск: Беларуская навука, 2011.
  • История Белорусской железной дороги. Из века ХІХ — в век ХХІ / В. В. Яновская и др. — Минск: Маст. літ., 2012.

Пісьменніцкая дзейнасць

правіць
  • Біблія князя Радзівіла / Андрусь Унучак. 1517 / Аляксей Шэін, Андрусь Унучак : гістарычныя п’есы. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2019. — 119 с.

Па п’есе пастаўлены спектакль пад кіраўніцтвам рэжысёра і акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука[4]. Спектакль неаднаразова паказвалі ў розных тэатрах Беларусі[5].

Узнагароды і прэміі

правіць
  • 2013 — Лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў за цыкл работ, прысвечаных тэме «„Наша Ніва“ і гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст.»[6].

Крыніцы

правіць
  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Из Института истории НАН уволены семеро сотрудников. Ещё пятеро ушли сами, в знак солидарности. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 12 снежня 2020.
  3. Авторский профиль в журнале Arche. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 12 снежня 2020.
  4. “Біблія князя Радзівіла”. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  5. «Библия князя Радзивилла»: в Бресте прошел показ спектакля, посвящённого великому реформатору ВКЛ. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 12 снежня 2020.
  6. Перечень лауреатов премий Национальной академии наук Беларуси 2013 года. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 12 снежня 2020.

Спасылка

правіць