Андрэй Сяргеевіч Шамрук

(Пасля перасылкі з Андрэй Шамрук)

Андрэй Шамрук (нар. 27 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».

Футбол
Андрэй Шамрук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Шамрук
Нарадзіўся 27 красавіка 1994(1994-04-27)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 47 (0)
2015   Сцяг Беларусі Баранавічы 13 (0)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 44 (4)
2018 — Сцяг Беларусі Мінск 8 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 20) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», а ў другой палове 2012 года стаў трапляць у асноўны склад. У сезоне 2013 таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 года ў кубкавым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да канца сезону на полі не з’яўляўся.

У сезоне 2014 амаль не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2015 вярнуўся на поле, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і з замены. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[2]. Па заканчэнні сезону ў снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[3].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у клуб «Смалявічы-СТІ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове смалявічцаў і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года стаў іграком «Мінска»[5]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, аднавіўся ад яе ў жніўні, з кастрычніка зноў стаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6].

МіжнароднаяПравіць

У жніўні 2013 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Іспаніі.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   25 3
2012 Д1 Брэст   17 0
2013 Д1 Дынама-Брэст   13 0
2014 Д1 Дынама-Брэст   4 0
2015 (1) Д1 Дынама-Брэст   13 0
2015 (2) Д2 Баранавічы   13 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   16 3
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   28 1
2018 Д1 Мінск   8 0

Зноскі

СпасылкіПравіць