Андрэй Юр’евіч Пышнік

беларускі футбаліст і трэнер

Андрэй Пышнік (нар. 1 лютага 1968, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага футбольнага клуба «Мінск».

Футбол
Андрэй Пышнік
Поўнае імя Андрэй Юр’евіч Пышнік
Нарадзіўся 1 лютага 1968(1968-02-01) (56 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь ЖФК Мінск
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Алга (Фрунзэ) 11 (0)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Уралец (Уральск) 5 (0)
1989—1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) 41 (2)
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Алга (Фрунзэ)
1992—1994 Беларусь Тарпеда (Мінск) 61 (2)
1994—1996 Беларусь Атака-Аўра (Мінск) 38 (1)
1995   Беларусь Атака-Аўра-Д (Мінск) 5 (1)
1996 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 8 (0)
1997 Беларусь Тарпеда (Мінск) 1 (0)
1998—2001 Беларусь РВАР (Мінск) 46 (5)
Трэнерская кар’ера
2001—2003 Беларусь РВАР (Мінск) трэнер
2003—2012 Беларусь Дынама (Мінск) дубль
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 19)
2013—2014 Беларусь Мінск дубль
2014—2015 Беларусь Мінск
2016—2017 Беларусь Тарпеда (Мінск)
2021— Беларусь ЖФК Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Пышнік з’яўляецца сынам вядомага беларускага трэнера Юрыя Антонавіча Пышніка.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, у савецкі час выступаў у Сярэдняй Азіі. З 1992 года выступаў за мінскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Атаку-Аўру». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Апошнія гады кар’еры правёў у складзе мінскага РВАРа.

Трэнерская кар’ера правіць

З 2001 года стаў працаваць памочнікам свайго бацькі: спачатку ў РВАРы, потым у мінскім «Дынама» і юнацкіх зборных Беларусі. Пазней узначаліў дубль дынамаўцаў. Дадаткова ў верасні 2012 года стаў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (юнакі 1995 года нараджэння). У снежні 2012 года быў звольнены з «Дынама».

У студзені 2013 года ўзначаліў дубль футбольнага клуба «Мінск», адначасова застаўшыся галоўным трэнерам юніёрскай зборнай[1]. Увосень 2013 года, пасля няўдалага выступу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, зборная 1995 года спыніла існаванне, і Пышнік сканцэнтраваўся на працы з дублем «Мінска».

У чэрвені 2014 года пасля адстаўкі Андрэя Скорабагацькі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а неўзабаве — і галоўным трэнерам «Мінска»[2]. У сезоне 2014 прывёў каманду да сёмага месца ў чэмпіянаце, і застаўся галоўным трэнерам на сезон 2015. У новым сезоне каманда значны час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на брозавыя медалі, але ў канцы атрымала пяць паражэнняў запар і ў выніку скончыла сезон на шостым месцы. Па заканчэнні сезону кантракт з трэнерам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Пышнік пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінска»[3]. Неўзабаве стала вядома, што Пышнік працягне працу ў клубе ў якасці спецыяліста па моладзевым футболе[4].

У чэрвені 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Першай лізе[5]. Па выніках сезону 2016 «Тарпеда» заняла дзявятае месца, а ў сезоне 2017 каманда доўгі час ішла сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку стала трэцяй. У снежні 2017 года кантракт «Тарпеда» з Пышнікам быў разарваны[6].

Пазней стаў працаваць з юнацкімі камандамі «Мінска». У сакавіку 2021 года ўзначаліў жаночую каманду клуба[7].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[8].

Дасягненні правіць

Зноскі