Андрэй Якаўлевіч Пракапчук
Андрэй Якаўлевіч Пракапчу́к[3] (16 ліпеня 1896, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 13 красавіка 1970) — беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).
Андрэй Якаўлевіч Пракапчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (16) ліпеня 1896[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1970 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, дэрматавенеролаг, урач, выкладчык універсітэта, фельчар, ваенны ўрач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1936) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб.
Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.
Бібліяграфія
правіць- Лечение красной волчанки акрихином. Минск, 1939.
- Гнойные заболевания кожи. Минск, 1952.
Зноскі
- ↑ а б в https://www.bsmu.by/page/55/3205/
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar4337181&strq=l_siz=20
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 596. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Літаратура
правіць- Весцi АН БССР. Сер. бiял. навук. 1976. № 3.
- Андрей Яковлевич Прокопчук: (Дела и годы). М.: ИНФИТ, 2003.
- Акадэмік АН БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар А. Я. Пракапчук: Біябібліяграфічны паказальнік. Мн.: БГМУ, 2004.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 596. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.
Спасылкі
правіць- Андрэй Якаўлевіч Пракапчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)