Андрэй (Крыт)
Андрэй, свецк. Аляксандр КРЫТ (3 ліпеня 1901, в. Мархачоўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобл. — 21 мая 1983) — рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, праваслаўны святар, іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).
Андрэй | |
---|---|
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне |
3 ліпеня 1901 |
Смерць |
21 мая 1983 (81 год) |
Пахаванне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся на Стаўбцоўшчыне ў сям'і праваслаўных беларусаў. У 1924 скончыў Нясвіскую гімназію, у 1927 г. — настаўніцкія курсы ў Радашкавічах. Браў удзел у нацыянальным руху: быў членам БСРГ. Удзельнік Польскай абарончай вайны (1939), трапіў у палон, быў вызвалены і ўключыўся ў грамадскае жыццё беларусаў у Нямеччыне. Удзельнічаў грамадска-палітычных і культурных арганізацыях. З вясны 1941 член управы Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, з верасня 1941 — супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). Застаўся ў эміграцыі. З пачатку 1950-х гадоў жыў у Вялікабрытаніі. Рукапаложаны ў сан святара 25.6.1950. Член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. З сярэдзіны 1950-х гадоў браў удзел у арганізацыі беларускага царкоўна-рэлігійнага жыцця ў эміграцыі. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў парафіі БАПЦ у г. Брэдфард. Працаваў адміністратарам Беларускага грамадска-царкоўнага дома. Адпраўляў багаслужэнні для беларускіх вернікаў у Бірмінгеме, Кембрыджы, Лондане. У Манчэстэры адначасова са святарскай службай выкладаў Закон Божы для беларускіх дзяцей у суботняй школе. Старшыня вікарыяльнай управы БАПЦ у Вялікабрытаніі. З лютага 1961 — у ЗША. Рукапаложаны ў сан епіскапа 15.2.1968. У 1970 абраны кіраўніком епархіі БАПЦ у Паўночнай Амерыцы, з 1971 — першы іерарх БАПЦ у эміграцыі. Адміністраваў і выконваў святарскія абавязкі ў прыходзе Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе (штат Агая). Удзельнік 2-га сабора БАПЦ (Гайленд-Парк, штат Нью-Джэрсі, 27-29.5.1972). На саборы абраны старшынёй прэзідыума. Пахаваны на беларускіх могілках у Гайленд-Парку (штат Нью-Ёрк).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
- Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн., 1993.