Андрэй Іванавіч (князь тураўскі)
Андрэй Іванавіч, Андрэй II (?—1 чэрвеня 1223) — князь тураўскі (1195—1 чэрвеня 1223). Быў сынам Івана Юр'евіча, ўнукам Юрыя Яраславіча. Быў жанаты на дачцы Мсціслава Раманавіча Старога, вялікага князя кіеўскага (1214—1223).
Андрэй Іванавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Юр'евіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Святаполкавіч | ||||||
Нараджэнне | 1195 | ||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1223 каля ракі Калка |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Іван Юр’евіч | ||||||
Жонка | дачка кіеўскага князя Мсціслава Раманавіча Старога | ||||||
Дзеці | Юрый II Андрэевіч |
Разам са стрыечнымі братамі янавіцкім князем Святаславам Яраславічам, дубровіцкім князем Аляксандрам Глебавічам, нясвіскім князем Юрыем Яраполчычам, а таксама цесцем, кіеўскім князем Мсціславам Раманавічам Старым, удзельнічаў у бітве на рацэ Калке, дзе ўсе яны памёрлі. Падчас бітвы Андрэй знаходзіўся ва ўмацаваным лагеры на правым беразе ракі і патрапіў у палон разам з Аляксандрам Глебавічам і Мсціславам Раманавічам Старым. 1 чэрвеня 1223 года быў раздушаны дошкамі, на якіх селі баляваць манголы. Пераемнікам Андрэя на тураўскім княжанні стаў Уладзімір Святаполкавіч.
НашчадкіПравіць
- Юрый — князь Тураўскі.
Зноскі
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Глеб Юр'евіч |
Князь тураўскі 1195—1223 |
Пераемнік: Уладзімір Святаполкавіч |