Андрэ́ Ага́сі (Агасян) (англ.: Andre Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вегас, штат Невада, ЗША) — амерыканскі прафесійны тэнісіст армянскага паходжання, былая першая ракетка свету.

Андрэ Агасі
Тэніс

Andre Agassi
Фота
 
Дата нараджэння 29 красавіка 1970(1970-04-29) (50 гадоў)
Месца нараджэння Лас-Вегас, Невада, ЗША
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Рэзідэнцыя Лас-Вегас, Невада, ЗША
Рост 180
Вядучая рука правая (двухручны бэкхенд)
Прафесійная кар'ера 1986–2006
Трэнер(ы) Эмануэль Агасі (1970–1983)
Нік Балецьеры (1983–1993)
Брэд Гілберт (1994–2002)
Дарэн Кэхіл (2002–2006)
Прызавыя грошы $31,152,975
(5-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 870–274 (76.05%)
Тытулы 60
Найвышэйшы рэйтынг 1 (10 красавіка 1995)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі перамога (1995, 2000, 2001, 2003)
Адкрыты чэмпіянат Францыі перамога (1999)
Уімблдан перамога (1992)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (1994, 1999)
Іншыя турніры
Фінал ATP перамога (1990)
Кубак Вялікага Шлема фінал (1998)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 40–42
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 123 (17 жніўня 1992)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Францыі чвэрцьфінал (1992)
Адкрыты чэмпіянат ЗША 1/32 фіналу (1987)
Камандныя турніры
Кубак Дэвіса перамога (1990, 1992, 1995)
Завяршыў выступы

ДасягненніПравіць

Прафесіянал з 1986 года. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў серыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір серыі Мастэрс) у парным разрадзе.

Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:

Выйграў Кубак Мастэрс у 1990 годзе.

Першая ракетка свету з 10 красавіка 1995 года, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.

Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў адзіночным разрадзе.

Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў серыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.

22 кастрычніка 2001 года ў Лас-Вегасе Андрэ спалучыўся шлюбам з яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэдэн Джылам. 3 кастрычніка 2003 года ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (англ.: Jaz Elle).

Завяршыў выступы 3 верасня 2006 года.

На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.

СпасылкіПравіць