Адкрыць галоўнае меню

Андрэ Маруа (фр.: André Maurois; сапр. Эміль Эрзог, фр.: Émile Herzog; 26 ліпеня 1885, Эльбёф каля Руана, Францыя9 кастрычніка 1967) — французскі пісьменнік.

Андрэ Маруа
André Maurois
Maurois Harcourt 1936.jpg
Андрэ Моруа, партрэт працы Філіпа Дэ Ласла, 1934
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Эміль Эрзог
Emil Herzog
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1885(1885-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 кастрычніка 1967(1967-10-09)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Францыя
Жонка: Simone de Caillavet[d]
Дзеці: Gérald Maurois[d] і Michelle Maurois[d]
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Валодае мовамі: французская мова[1]
Мова твораў: французская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Руанскі ліцэй. Член Французскай акадэміі (з 1938).

ТворчасцьПравіць

Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918), «Гаваркі доктар О'Грэдзі» (1922). Аўгар псіхалагічных раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зборніка навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гістарчных і літаратуразнаўчых прац, кнігі «Мемуары» (апубл. 1970).

Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вялікіх людзей асноўным лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутранага свету, смелы пошук праўды.[5]

Яго творчасць і тэарэтычныя погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё біяграфічнага жанру ХХ ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г.

На беларускую мову асобныя навелы А. Маруа пераклалі Ю. Гаўрук, Л. Казыра, Г. Скрыган.

Беларускія перакладыПравіць

  • Падарожжа ў нябьгт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974;
  • Навелы. Мн., 1996.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 André Maurois // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Andre Maurois // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118782665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Камароўская (2000)

ЛітаратураПравіць

  • Камароўская Т. Маруа // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.