Андрэ Шурле

нямецкі футбаліст

А́ндрэ Шу́рле (ням.: André Schürrle; нар. 6 лістапада 1990, Людвігсгафен-на-Райне, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2017).

Футбол
Андрэ Шурле
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэ Шурле
Нарадзіўся 6 лістапада 1990(1990-11-06)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Германія
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996—2006 Германія Людвігсгафенер
2006—2009 Германія Майнц 05
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Германія Майнц 05 66 (20)
2011—2013 Германія Баер 04 65 (18)
2013—2015 Англія Чэлсі 44 (11)
2015—2016 Германія Вольфсбург 43 (10)
2016—2020 Германія Барусія (Дортмунд) 33 (3)
2018—2019   Англія Фулхэм 24 (6)
2019—2020   Расія Спартак (Масква) 13 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Германія Германія (да 19) 11 (10)
2009—2010 Германія Германія (да 21) 5 (5)
2010—2017 Германія Германія 57 (22)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

«Майнц 05» правіць

Упершыню выйшаў на поле ў якасці іграка асноўнай каманды «Майнц 05» 8 жніўня 2009 года ў матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 2:2. Свае першыя два галы забіў 19 верасня таго ж года ў матчы супраць «Бохума». Дзякуючы дублю Шурле «Майнц», прайграючы па ходу матча 1:2, атрымаў перамогу з лікам 3:2. Ледзь пазней на тым жа тыдні Шурле падпісаў прафесійны кантракт з клубам. Паводле выніках таго сезона ён забіў 5 галоў і аддаў 3 галавыя перадачы.

«Баер» правіць

У верасні 2010 года Шурле падпісаў з леверкузенскім «Баерам» дагавор тэрмінам да 30 ліпеня 2016 года. Сума трансферу склала каля 8 млн еўра.

«Чэлсі» правіць

 
Андрэ ў складзе «Чэлсі»

18 красавіка 2013 года было абвешчана, што дырэктар «Баера» Рудзі Фёлер паехаў у Лондан, каб правесці перамовы з «Чэлсі» на трансфер Шурле, аднак сума пераходу яшчэ не была ўзгоднена[4]. 13 чэрвеня 2013 года «Чэлсі» пацвердзіў, што яны дасягнулі пагаднення з Леверкузенам да пераходу Андрэ[5].

18 жніўня 2013 года Шурле дэбютаваў у складзе «Чэлсі», выйшаўшы на 67-й хвіліне на замену Кевіну дэ Бройнэ ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Хал Сіці», які скончыўся з лікам 2:0 на карысць лонданцаў. Першы гол іграка за новую каманду прыйшоўся на хатнюю перамогу 2:1 над «Манчэстэр Сіці» 27 кастрычніка 2013 года[6].

1 сакавіка 2014 года Шурле забіў свой першы хет-трык у англійскім клубе, у выязным матчы супраць «Фулхэма», які скончыўся з лікам 1:3[7]. Падчас сваёй кар’еры ў лонданскім клубе Андрэ амаль заўсёды пачанаў матч з лаўцы запасных ігракоў.

«Вольфсбург» правіць

2 лютага 2015 года Шурле быў прадстаўлены як навак клуба «Вольфсбург», які на той момант займаў 2 радок у чэмпіянаце Германіі. Паводле звестак сума трансферу склала 22 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[8].

«Барусія» Дортмунд правіць

22 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходе Шурле ў склад дортмундскай «Барусіі»[9].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Фулхэм» у двухгадовую арэнду[10]. Аднак, павыніках сезона 2018/19 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пасля чаго Шурле вярнуўся ў «Барусію». У ліпені 2019 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком»[11]. У чэрвені 2020 года, пасля таго як маскоўскі клуб адмовіўся выкупаць іграка, вярнуўся з арэнды ў дортмундскі клуб, аднак у ліпені 2020 года разарваў кантракт з «Барусіяй»[12] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[13].

Міжнародная кар’ера правіць

У лістападзе 2010 года Шурле быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Германіі[14]. Дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Швецыі, выйшаўшына замену на 79-й хвіліне. Андрэ Шурле і Марыа Гётцэ з’яўляюцца першымі ігракамі нацыянальнай, якія нарадзіліся ўжо ў аб’яднанай Германіі[15]. На чэмпіянаце свету 2014 Андрэ зрабіў галявую перадачу на Марыа Гётцэ, які забіў пераможны гол у браму аргенцінскага брамніка Серхіа Рамера ў фінальным матчы турніра.

Дасягненні правіць

«Вольфсбург»:

«Барусія» Дортмунд:

Германія:

Зноскі

  1. André Schürrle // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. André Schürrle // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. German side Bayer Leverkusen confirm talks in London about Andre Schurrle. skysports.com.
  5. Agreement reached for transfer of Andre Schurrle. chelseafc.com.
  6. Chelsea 2 Manchester City 1: match report. The Telegraph.
  7. Andre Schurrle’s hat-trick sees Chelsea beat Fulham 3-1. Sky Sports News
  8. Andre Schurrle: Chelsea forward completes £22m Wolfsburg move. BBC.
  9. Дортмундская «Боруссия» объявила о переходе Шюррле. by.tribuna.com.
  10. «Фулхэм» арендовал Шюррле у «Боруссии» на два сезона. by.tribuna.com.
  11. «Спартак» арендовал Шюррле с правом выкупа. by.tribuna.com.
  12. «Боруссия» расторгла контракт с Шюррле. by.tribuna.com.
  13. Шюррле в 29 лет завершил карьеру игрока. by.tribuna.com.
  14. Löw caps Germany’s rising stars. The Independent.
  15. Kazakhs seek damage limitation against Germany. ESPN Soccernet.

Спасылкі правіць